3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Пражыванне / Akomodacja

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 касса до 18:30, вс. — пн.: выходной
Жанр Фото

28 кастрычніка 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё выстаўкі работ студэнтаў і аспірантаў Майстэрні фатаграфічнага апавядання Акадэміі мастацтваў у Варшаве «ПРАЖЫВАННЕ/AKOMODACJA». Праект арганізаваны сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску.

Знамянальна, што выстаўка праходзіць падчас Месяца фатаграфіі ў Мінску. У экспазіцыі ўбачым фотатворы, якія зроблены педагогамі і студэнтамі Майстэрні фатаграфічнага апавядання Акадэміі мастацтваў у Варшаве: Aнтанiнай Kанапельскай, Ганнай Слівінскай, Iзай Maцюсовіч, Maгдаленай Лазарчык, Maрцінам Mаравіцкім, Maртай Meлкaрэк і Tымонам Нагальскім, лічбавы друк Прота Ярнушкевіча і Юліі Kрывіч, каляровы друк на шкле Вікторыі Вайцэхоўскай.

«Пражыванне– гэта назва выставы прац творцаў, звязаных з Майстэрняй фатаграфічнага апавядання, якой я кірую, на факультэце Мастацтва медыя Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве. Гэтая майстэрня з’яўляецца месцам дыскусій пра фатаграфію як медыўм мастацкай экспрэсіі. У рамках дзейнасці майстэрні няма месца на дыдактыку як навучанне фатаграфічным тэхнікам.

Яна [майстэрня] хутчэй з’яўляецца прасторай для развіцця мыслення, дзе дамінуе перакананне, што быць фатографам у цяперашні час – гэта не толькі тэхнічныя ўменні, але перш за ўсё спосаб аказання ўражлівай рэфлексіі, якая з’яўляецца вынікам успрымання рэчаіснасці і эмоцый, што суправаджаюць гэтае ўспрыманне…

Пад пражываннем у фатаграфіі я разумею мастацкі вынік рэакцыі творцы на знаходжанне ў новай прасторы. Незалежна ад таго, ці гэты факт узнікае ў выніку адкрыцця новых месцаў, ці спробы апісання наноў ужо вядомых сітуацый, дзе новымі з’яўляюцца толькі формы экспрэсіі, звязанай з успрыманнем аўтара. Істотнай становіцца спроба апісання, указання эмоцыі, якая ў спалучэнні з рэфлексіяй і ўважлівым назіраннем, робіць магчымым уваход творцы ў адносіны з абранай тэмай…».

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Пражыванне / Akomodacja» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.