Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Габеленавы шлях

Мероприятие уже прошло

Время работы чацвер-субота, 15.00-18.00
Жанр Выставка гобеленов, Декоративно-прикладное искусство

21 кастрычніка ў 18.00 адбудзецца адкрыццё выставы габеленаў у фае тэатра пры ўдзеле аўтараў М. Шчамялёвай і Г.Крываблоцкай.

У экспазіцыі прадстаўлены работы адных з лепшых майстроў Беларусі, якія працуюць у гэтай тэхніцы: Маргарыты Шчамялёвай, Галіны Крываблоцкай і мастачкі- авангардысткі Людмілы Русавай.

Сучасны беларускі габелен спалучае ў сабе нацыянальную традыцыю і вопыт айчыннай і сусветнай культуры. У сваіх працах аўтары наглядна дэманструюць сувязь традыцый народнага ткацтва і тэндэнцый сучаснага мастацтва.

Аўтараў аб'ядноўвае высокі мастацкі ўзровень, прафесійна сфарміраваны ў Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе яны навучаліся практычна  ў адзін час.

Работы аўтараў-удзельнікаў выставачнага праекта "Габеленавы шлях» прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва, у прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой. 

Выстава працягнецца да 15 лістапада.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы