3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Усмешкі з добраю душой

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-чц.: 10.00 - 20.00, сб.-вс.: 10.00 -18.00, пт.: вых.
Стоимость входа

Уваход вольны 

На выставе прадстаўлены трыццаць тры шаржы на вядомых дзеячоў беларускай культуры, сярод якіх Раіса Баравікова, Навум Гальпяровіч, Уладзімір Ліпскі, Уладзімір Мазго, Мікалай Ярмоленка, Ганад Чарказян і інш. Усе яны суправаджаюцца вершамі-эпіграмамі.

“На гэтай выставе, каб нікому не было крыўдна, будзе алфавітны парадак. Ёсць шаржы на людзей, якіх ужо не стала і афарызмы тых, каго ўжо няма. Не акрэсліваю іх прозвішчы жалобнай рамкай, так як яны для мяне жывыя, пакуль я сам жыву” – пракаменціраваў выставу аўтар. 

Каршакевіч Аляксандр Пятровіч
Нарадзіўся ў 1956 годзе. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Мастак рэспубліканскага часопіса сатыры і гумару «Вожык». Член Саюза журналістаў Беларусі. Дасканала валодае малюнкам, жывапісам, кампазіцыяй. Майстар сяброўскага шаржу.          
Адзін з вядучых карыкатурыстаў рэспублікі.            
Арыгінальны ілюстратар дзіцячых выданняў. Аўтар тэм коміксаў для дзяцей і падлеткаў. Мастак-ілюстратар дзіцячых, гумарыстычных і фантастычных выданняў. Пастаянны аўтар-мастак некаторых рэспубліканскіх выданняў для дзяцей і падлеткаў. Аўтар і выканаўца фотакалажаў, ілюстрацый і графікі да кніг прозы і паэзіі. Удзельнік шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных выставак карыкатур.           Работы Аляксандра Каршакевіча вызначаюцца добрым, тонкім пачуццём гумару, выразнай акрэсленасцю і актуальнасцю тэматыкі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 23 кастрычніка а 18 гадзіне.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Усмешкі з добраю душой» в Минске, место проведения выставки  - «Вильнюс».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.