3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларускі Клімат

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото
Стоимость входа

Свободный

БЕЛАРУСКІ КЛІМАТ. 2015 

Выстава адбываецца у рамках Месяца Фатаграфіі ў Мінску.

Удзельнікі групы заяўляюць пра сваё расчараванне ў сучасным мастацтве, якое дэманструе "адточанасць мовы і поўную адсутнасць змястоўнасці". Найлепшыя выставачныя залы свету, музеі і галерэі прасоўваюць такое мастацтва, павышаючы яго статус і рэйтынгі. Так ці інакш, на думку мастакоў, яму месца на сметніку або ў прыбіральні.

Наступны свой праект група рэалізуе ў туалетах. У дадзеным выпадку хуліганскія выхадкі, уласцівыя "Беларускаму клімату", ператвараюцца ў мастацкі акт. Злучаючы PR-стратэгіі і артыстычныя тактыкі, "Беларускі клімат" заяўляе: не месца вызначае статус аб’екта як твора мастацтва, але сам аб’ект — яго "творчая патэнцыяльнасць". Гэтай акцыяй мастакі групы праяўляюць дэвальвацыю самой магчымасці рабіць мастацтва па-іншаму, адкрытую Дзюшанам і яго паслядоўнікамі-неададаістамі. Сёння сусветны арт-рынак практычна цалкам экспрапрыяваў гэтую альтэрнатыву: штамп і цытаванне цытавання ператварыліся ў неад’емны і запатрабаваны фармальны прыём мастака. Так, дэкларацыі і маніфесты, заклікі і заявы ператвараюцца ў рэкламныя слоганы, пасрэдныя артэфакты — у фетышы. Зноў актуалізуецца пытанне інтэрпрэтацыі паняцця "твора мастацтва". Сёння твор — гэта прадукт паспяховай маркетынгавай палітыкі, сакралізаванага імя альбо "канцэнтрацыя псіхічнай энергіі" [1], дзе абалонка, прадметная сутнасць не першарадная. Аднак усё ж што ператварае прадмет штодзённасці ў прадмет мастацтва?

[1] Гаральд Разенберг (1906—1978) — амерыканскі мастацкі крытык, пісьменнік, філосаф

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" пр. Незалежнасцi, 37 А, 12:00 – 22:00, штодня

Кавярня "Зерне" пр. Незалежнасцi 46, 09:00 – 23:00, штодня

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
06 ноября 2015 в 01:41

Релакс, а вы ничего не напутали? А то вот пришли с подругой на выставку "беларуски климат" в логвинов, а оказалось что там проходит выставка "Людміла Русава. Татальны перформанс". Да и вход не бесплатный...

06 ноября 2015 в 13:25

ЯСНАЯ БАБАЙКА, выставка действует, экспонируется в коридоре Галереи Ў, вход на нее свободный

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларускі Клімат» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3, Ў галерэя сучаснага мастацтва, Зерно, Лофт Проект Балки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.