3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Albom.pl

Мероприятие уже прошло

Время работы Штодня ад 10.00 да 22.00
Жанр Фото

17 кастрычнiка а 19 гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у правсторы ЦЭХ адбудзецца адкрыццё выставы фатаграфічна археалагічнай экспедыцыi на польска-беларускае памежжа «Albom.pl».

Уршуля Даброўскa, адзiн з куратараў выставы, распавядае аб тым, як яна ўзнiкла i з чаго складаецца:

«Гэта была археалагічная экспедыцыя, таму мы «капалі». Спачатку ў архівах і інтэрнэце, каб паглядзець, якія фатаграфічныя матэрыялы, што да сямі населеных пунктаў, уключаных у праект, ужо былі сабраны да нас. Потым мы сустракаліся з жыхарамі гэтых мясцовасцей. У людзей, якiя мелі жаданне падзяліцца з намі гісторыяй сваёй сям’і, мы капаліся ў шуфлядах, у старых скрынях з паперамі, праглядалі альбомы, якія амаль развальваліся ў руках (некаторыя з іх захаваліся падчас розных акупацый толькі дзякуючы таму, што былі закапаныя ў агародзе). Як правіла было так, што нават калі спачатку нехта не меў асаблівага жадання з намі размаўляць, то потым не мог перастаць распавядаць і не хаваў эмоцый, калі пачынаў гаварыць пра важныя, пераломныя моманты ў сваім жыцці.

Найбольш глыбока мы капалі, хіба, у чалавечай памяці. Пажоўклы партрэт раптам запускаў лавіну ўспамінаў. Альбо нейкая папера з прыклееным фотаздымкам. Чыйсці ліст? Хвіліна задумення і гісторыя: “Ліст даслалі пасля смерці брата мамы, у 1950 г. Ён павінен быў ужо выйсці з войска, аккурат скончыў службу ў сакрэтнай базе ў Чалябінску і адбыўся няшчасны выпадак. Так напісалі нам і прыслалі яшчэ дзве пары ботаў, брытву, кальсоны – ўсё, што ад ягозасталося. Бабуля ўсё жыццё спрабавала даведацца, што там адбылося, але да гэтай пары не можа знайсці ніякай інфармацыі. Відавочна, была там атамная база, праводзілі эксперыменты са зброяй», — распавядае Ніна Стасюк з Камянца-Літоўскага.

Мы «рылі» таксама фізічна, на старым даху ў Кляшчэлях, дзе некалі жыў Ежы Костка, фатограф. У пілавінні мы знайшлі найвялікшае акдрыццё нашайэ кспедыцыі – старыя негатывы. Самыя старыя фотаздымкі, якія нам пашчасціла знайсці, паходзяць з 80-х гадоў 19 ст., а сама гісторыя фатаграфіі пачынаецца ў 1839 г.

У экспедыцыі прымаў удзел міжнародны экіпаж у складзе: Гражына Шалкевіч з Гародні (да нядаўняга часу гал. рэд. газеты „Głosznad Niemnanauchodźstwie”) – запісвала, займалася тлумачэннем тэкстаў, Эдвард Дмухоўскі, гісторык з Гародні, удакладняў гістарычныя моманты, Рафал Сідэрскі з Варшавы (фатограф), майстар на ўсерукі; сканаваў, фатаграфаваў, архівіраваў; Гжэгаж Дамброўскі з Беластока (журналіст) – каардынаваў і займаўся пісанінай.

Анджэй Пачобут, вядомы беларускі журналіст польскага паходжання, падрыхтаваў глебу ў архівах і мясцовасцях, дзе нам давялося пабываць. Графічна ўпарадкаваў і скампанаваў усе матэрыялы Юрка Асеннік. Сачыла за ўсім Магдалена Гадлеўская-Сіверская, прэзідэнт Асацыяцыі культурнай адукацыі Widok з Беластока, якая з’яўляецца выканаўцай праекта.

У кожнай мясцовасці мы мелі праваднікоў, якія ахвотна дзяліліся з намі сваімі ведамі, кантактамі: у Кляшчэлях — Алекса і Мікалай Рашчанковы, у Гарадку – Эльжбета Грэсь і Вера Тарасэвіч, у Сапоцкіне – Часлава Бужынская, у Лунне – Лявон Карповіч, у Воўпе – Ядвіга Альховік, у Ваўкавыску – Віктар Войтчук, у Камянцы – Ніна Стасюк».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Albom.pl» в Минске, место проведения выставки  - «ЦЭХ».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.