Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Як выглядае МОВА 墨瓦?

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

«Як выглядае МОВА 墨瓦?» Выстава графічных работ Наталлі Гарачай па матывах рамана Віктара Марціновіча.

22 кастрычніка ў 19.00 у Галерэі "Ў" адбудзецца адкрыццё кароткатэрміновай выставы твораў Наталлі Гарачай, прысвечаная ўяўнаму свету рамана Віктара Марціновіча “МОВА 墨瓦”, а таксама прэзентацыя яго рускамоўнага перакладу, выдадзенага 34mag.net. Беларускамоўны папяровы варыянт рамана, выдадзены пры дапамозе кампаніі “Будзьма беларусамі!”, быў прэзентаваны пры канцы верасня.

У імпрэзе, якая пройдзе ў фармаце аднадзённай event-выставы, мы запрашаем узяць удзел і тых, хто яшчэ толькі збіраецца “пакаштаваць” “Мову”, і тых, хто ўжо далучыўся да свету рамана, прачытаўшы яго. Экскурсію па экспазіцыі правядзе аўтар рамана Віктар Марціновіч.

"Гэта будзе экскурсія не толькі па графічных выявах Наталлі Гарачай, але і па Мінску "Мовы" ў маім уяўленні. Я раскажу, якім бачыў чайна-таўн, як выглядала Плошча мёртвых у маіх фантазіях. Мы пакажам Мінск, захоплены трыядамі. Вы пабачыце шыльдачкі страхоўшчыкаў на беларуска-кітайскай мяжы, "сініх ліхтароў" і кітайскіх генералаў, мурашнік, што нарос на Нямізе, і ягонае ўзножжа ля Вострава слёз," — кажа Віктар Марціновіч, які адмыслова для імпрэзы прыедзе ў Мінск з доўгатэрміновай камандзіроўкі.

Звяртаем Вашу ўвагу, што выстава 22 кастрычніка — гэта ўнікальная магчымасць задаць пытанні Віктару Марціновічу і пабачаць графічныя творы Наталлі Гарачай у стылістыцы new urban realism, якія ілюструюць адметнасці рамана "Мова".

Join the MOVAment!

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы