3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Парог

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 20:00, сб.: c 10:00 до 19:00, вс.: c 11:00 до 18:00
Жанр Живопись

Постаць Уладзіміра Савіча ўражвае цэласнасцю, збалансаванасцю яго творчасці жывапісца і чалавечай асобы. Лепшыя палотны мастака ўяўляюць сабой прыклады свайго роду «залатога сячэння» – настолькі гарманічны ў іх баланс традыцыйнага і аўтарскага падыходу да фарміравання вобразнага ладу твору. Такімі жа суразмернымі аказваюцца ў яго працах філасофскія, эпічныя і лірычныя пачаткі. 

Звяртаючыся да вечных пытанняў быцця, да культурных вытокаў і маральных апораў свайго народа, мастак дасягае дзіўнага эфекту зрушэння часу. Можа быць у тым і складаецца цяжкі для ўвасаблення талент быць сучасным мастаком у яго сутнасным сэнсе, які, адмаўляючы крайнасці эпатажу, настойліва і паслядоўна ўбудоўваецца ў мастацкую традыцыю – агульнасусьветную і ўласную беларускую. Але пры гэтым не капіюе яе, а развівае сучаснымі спосабамі ўздзеяння, суадносячы сваю творчасць з патрабавальным гледачом, які нясе ў сваім эстэтычным багажы гісторыю мастацтва і валодае свабодай ўспрымання мастацкіх з'яў. 

Так, сакавіты рубенсаўскі каларыт некаторых палотнаў Савіча ўспрымаецца не толькі культурнай асацыяцыяй, але пры гэтым забяспечвае гэткі важны ўзровень глядацкага даверу, за якім узнікае жаданне ісці за аўтарам па ледзь вызначанай ім стылістычнай падказцы. Голас жывапісу Уладзіміра Савіча гучыць у мастакоўскім шматгалоссі выразна і гучна, паважаючы правілы мастацкай гармоніі і здзіўляючы яскравымі вобразамі. 

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі живапісу  «Парог» Уладзіміра Савіча  а 17.00 у «Галерэі Мастацтва» 

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Парог» в Минске, место проведения выставки  - «Мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.