3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Анджэй Струміла. Жывапіс

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт.: выходной, ср. — вс.: c 11:00 до 19:00 (касса до 18.30)
Жанр Живопись
Стоимость входа

взрослые - 25 000 руб.
студенты - 10 000 руб.
школьники - 5 000 руб.

16 кастрычніка 2014 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада  запрашаюць на вернісаж выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс», які адбудзецца ў Мастацкай галерэі М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Выстава арганізавана пры супрацоўніцтве Ураду Маршалкоўскага Падляшскага Ваяводства і Музея Падляшскага ў Беластоку.

“Анджэй Струміла з'яўляецца, і ў той жа час не з'яўляецца грамадзянінам свету. З’ўляецца, таму што яго творчасць сягае самых глыбокіх вытокаў мастацтва, думкі, адчувальнасці. Дзякуючы гэтаму, яго карціны, скульптуры, малюнкі разумеюць і імі захапляюцца ўсюды - ад Токіа праз Маскву, Берлін, Антвэрпэн, Мілан, аж да Нью-Ёрка. І ён не грамадзянін свету, таму што не перанес на сябе тыповы для гэтай катэгорыі касмапалітызм. Гэта, здаецца, яго найвялікшая вартасць. Абагульняючы, ён таксама можа быць прыкладам таго, як у сучасным свеце, застаючыся самім сабой, моцна ўкаранёным тут, на польска - беларуска – літоўскім памежжы, быць успрымальным назіральнікам свету. Набыў Струміла і яго [свету] разнастайнасць і мудрасць, якую выказвае як праз сваю творчасць, а паэзія Яму таксама вельмі блізкая,  так і праз тое, што ён апавядае. Але тое, як апавядае, зноў жа ставіць Яго тут, у нас, паміж сваімі. Гэта незвычайная, прыгожая мелодыка Яго аповеду вельмі зразумелая. 

Мінск, Вільнюс, Сувальшчызна - гэта прафесарскі прытулак. Тое месца, якое яго фарміравала і да якога ён заўсёды вяртаецца.

Выстава ў Галерэі імя Міхаіла Савіцкага ў Мінску, на якой прадстаўлены толькі жывапіс Прафесара з'яўляецца чарговай у серыі юбілейных прэзентацый Яго творчасці. У 2012 годзе Мастак, святкуючы свой 85-ы дзень нараджэння зрабіў нам усім падарунак. Сам таксама адчуваў радасць і задавальненне, рыхтуючы  вялікія выставы ў Сопаце, Кракаве і ў 2013 годзе ў Беластоку. Добра, што цяпер Ён у Мінску”.

Анджэй Лехоўскі, дырэктар Падляскага Музея ў Беластоку


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Анджэй Струміла. Жывапіс» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.