3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Погляд цішыні

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 20:00, сб.: c 10:00 до 19:00, вс.: c 11:00 до 18:00
Жанр Живопись

Малады мастак Ірына Ясюкайць-Дударава знаходзіцца яшчэ на пачатку свайго творчага шляху, але яе крокі ў мастацкім свеце становяцца ўсё больш упэўненымі. Зладзіўшы выставы ў родным горадзе Бабруйску, а потым у Гродна, сёння аўтар упершыню выстаўляе працы ў сталіцы. Выстава Ірыны Ясюкайць-Дударавай  «Погляд  цішыні» гэта цудоўная магчымасць адключыць знешнія гукі, пазбавіцца ад праблем і паглыбіцца ў свае разважанні і успомніць мінулае, убачыць цішыню. 

Камерны, утульны, незвычайны свет у работах  Ірыны Ясюкайць-Дударавай сплятаецца ў дэкаратыўныя карункі з рэалістычнай пазнавальнасцю. Выхапленныя святлом твары дзяцей, птушкі, арнаменты траў і кветак пакідаюць адчуванне гармоніі і дабрыні. Не здарма аўтар лічыць, што ў кожнага чалавека, недзе ў падсвядомасці жыве памяць пра рай. Здольнасць успрымання прыгажосці, радасць перажывання ад убачаннага, імкненне да чысціні, святла, пакою і служыць напамінам аб пошуке гэтага страчанага рая на Зямлі. 

Нацюрморты Ірыны Ясюкайць-Дударавай часта маюць цёмны фон, які ўзмацняе прыгажосць святла і паўтонаў. Выхапленныя з цемры прадметы паўстаюць сама насам з гледачом і нібы запрашаюць нас стаць сатворцам мастака. Адкрытыя колеры, разам з залаціста-сярэбранай гамай дораць настрой і неспрыманую, пульсуючую энергію маладосці. 

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі живапісу  «Погляд цішыні» Ірыны Ясюкайць-Дударавай  а 17.00 у «Галерэі Мастацтва» 

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Погляд цішыні» в Минске, место проведения выставки  - «Мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.