3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сем

Мероприятие уже прошло

Время работы 9.00-17.45, выходныя: субота, нядзеля
Жанр Фото

29 верасня ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» на пляцоўцы Галерэi Акадэмiя адбудецца адкрыцце выставы «Сем». 

Паводле мноства рэлігійных і культурных традыцый, лічба сем ахутана вялізнай колькасцю інтэрпрэтацый. Даючы суму тройкі і чацвёркі, сямёрка ўяўлялася старажытным вучоным знакам злучэння Неба і Зямлі, душы і цела, а на Ўсходзе яе звязвалі са знакамі прасторы і часу. Глыбіню сімволікі шмат у чым вызначылі сямідзённыя фазы месяца і сем планет, вядомых тады астролагам. Аднак з цягам стагоддзяў таямнічая аўра гэтай лічбы не развеялася. Уплыў сямёркі прасочваецца і ў рэаліях сучаснага чалавека. Мы жывём па календары, які складаецца з сямі дзён, часам марым убачыць аднойчы сем цудаў свету, а на школьных занятках нашы дзеці малююць вясёлку, што складаецца з сямі колераў. Менавіта гэтая нябачная, адначасова простая і бясконца адкрытая для персанальных прачытанняў магія пакладзена ў аснову выставы «Сем», у рамках якой сем аўтараў беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва» прадставілі сталічным гледачам вынікі персанальных візуальных пошукаў.

Марына Бацюкова, Сяргей Ждановіч, Вадзім Качан, Элан Лыскоў, Сяргей Міхаленка, Ігар Саўчанка, Андрэй Шчукін — кожны з іх раскажа сваю персанальную гісторыю, атмасфера якой умоўна звязана з магіяй лічбы сем.

Аўтарскую інтэрпрэтацыю тэмы прасторы ў праекце «Сем» прадставіць Сяргей Ждановіч з серыяй «Іншы горад». З гэтай жа катэгорыяй, але з выкарыстаннем радыкальна іншага візуальнага падыходу працуюць Андрэй Шчукін і Ігар Саўчанка. Марына Бацюкова паэтычна візуалізуе ў сваіх фотаздымках стан медытацыі і заглыблення ў сябе ў працэсе сузірання прыгажосці звычайных рэчаў. Падобны фармальны аб’ект — старая, беражліва захаваная сямейная рэліквія — выходзіць на першы план у фотаздымках Вадзіма Качана, які ўзяў на сябе ролю апавядальніка гісторый жыцця ў прадметах. Тэме перадачы стану таксама прысвечаны працы Сяргея Міхаленкі, які задумваецца пра пастаянны рух чалавека, дынаміку яго атачэння, якая перашкаджае сузіранню прыгожага. Фатограф Элан Лыскоў, адабраўшы для ўдзелу ў праекце шэраг псіхалагічных партрэтаў, робіць спробу ілюстрацыі аўтарскай пазіцыі: стан формы здольны вызначыць фізічнае.

Так, тэма ліку сем можа падацца бадай намінальнай у вызначэнні зместу праекту. Атрымаўшы поўную свабоду ў выбары прац для ўдзелу ў праекце, аўтары па-рознаму карыстаюцца ёю: канцавы варыянт экспазіцыі, такім чынам, — гэта выказванне-эксперымент з адкрытым фіналам — самадастатковы маналог або запрашэнне да дыялогу.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сем» в Минске, место проведения выставки  - «Академия».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.