3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

І бачу пройдзеныя далі...

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00, вс.: выходной

30 верасня 2014 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё выстаўкі “І бачу пройдзеныя далі…”, прымеркаванай да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча (1914 – 1996), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, старэйшага сына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатара і першага (1957 – 1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. 

Нарадзіўся Даніла Міцкевіч 30 верасня 1914 года ў горадзе Пінску, дзе бацькі працавалі настаўнікамі. Вучыўся ў 13-й сямігадовай школе горада Мінска, затым у хімпрафшколе. У 1936 годзе закончыў хімічны факультэт беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі Акадэміі Навук БССР. 

У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995). 

Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа. У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа».

На выстаўцы жыццёвы і творчы шлях Данілы Канстанцінавіча раскрываецца праз асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, лісты, дарчыя надпісы. Упершыню будуць прадстаўлены дакументы з сямейнага архіва, некаторыя фотаздымкі, лісты Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўна Міцкевіч да сына Данілы. Удзел у адкрыцці выстаўкі прымуць Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, пляменнік Максіма Гарэцкага, Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі, літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, родныя і блізкія Данілы Канстанцінавіча, былыя супрацоўнікі музея.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00 у музеі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «І бачу пройдзеныя далі...» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.