3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава да 70-годдзя утварэння гродзенскай вобласці

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка

З 13 верасня ў Новым замку пачала працу выстава, прысвечаная сямідзесятай гадавіне са дня ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Гродзенская вобласць была ўтворана з частак Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей 20 верасня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. У склад Гродзенскай вобласці ўвайшлі 15 раёнаў з 3 гарадамі і 13 гарадскімі пасёлкамі. У 1953 г. у связі з рэарганізацыяй народнай гаспадаркі адбылося першае ўзбуйненне абласцей БССР. Пасля некалькіх тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен і далучэнняў у 1954 і 1960 гадах Гродзенская вобласць аб’яднала 17 раёнаў з 10 гарадамі, 22 пасёлкамі і 205 сельскімі саветамі. У канцы 1960-х гадоў на тэрыторыі Гродзеншчыны пражывала 1,2 млн. чалавек.

Экспануецца прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў Гродзеншчыны. Звяртае на сябе ўвагу абутак, які ў 1950 – 70-я гады вырабляўся на абутковых фабрыках у Лідзе і Гродне, узоры тканін тонкасуконнага камбіната і пальчаткавай фабрыкі. Шырока прадстаўлены асартымент прадукцыі тытунёвай фабрыкі, піўзаводаў, Лідскага камбіната харчовых канцэнтратаў і малочна-кансервавага завода.

У вобласці ў пасляваенны час атрымалі развіццё новыя галіны прамысловасці: хімічная (“Гродна Азот”, “Хімвалакно”, Лідская “Лакафарба”), машынабудаўнічая (“Белкард”, “Аўтаагрэгат”, “Радыёхваля”, “Лідсельмаш”, “Оптык”). Прадукцыю адзначаных прадпрыемстваў можна ўбачыць на выставе. У свой час на іх будаўніцтва моладзь з’язджалася па камсамольскіх пуцёўках з розных куткоў СССР.

Аб развіцці культуры Гродзеншчыны сведчаць праграмкі спектакляў драматычнага тэатра і канцэртаў абласных фальклорных конкурсаў, фотаздымкі вядомых калектываў устаноў культуры, матэрыялы аб кампазітарах – ураджэнцах нашага края.

Плакаты, якія экспануюцца ў першай зале, уводзяць нас у атмасферу эпохі пяцігодак, сацыялістычных спаборніцтваў, піянерскіх і камсамольскіх арганізацый.

У другім зале прадстаўлены мастацкія работы 1940 – 60-х гадоў, якія адлюстроўваюць жыццё Гродзеншчыны ў пасляваенны час. У вітрынах – вырабы шклозавода “Нёман”, які ў 1957 годзе ўдзельнічаў на Міжнароднай выстаўцы ў Бруселі і быў узнагароджаны бронзавым медалём.

Усе экспанаты, апавядаючыя аб жыцці Гродзеншчыны ў другой палове ХХ стагоддзя, – з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Выстава будзе працаваць да другой паловы кастрычніка адпаведна графіку работы музея.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава да 70-годдзя утварэння гродзенскай вобласці» в Гродно, место проведения выставки  - «Историко-археологический музей (Новый Замок)».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.