Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Любуюся Радзімай сваёй

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 10:00 до 18:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Живопись
Стоимость входа

взрослые - 13 000 руб.

школьники - 7 000 руб.

Музей гісторыі Гарадніцы  прапануе персанальную выстаўку “Любуюся Радзімай сваёй” самадзейнай гродзенскай мастачкі Лідзіі Міхайлаўны Шпектаравай.

Экспазіцыя выстаўкі змяшчае творы, вырабленыя ў тэхніцы алейнага жывапісу, керамічныя кампазіцыі, пано і дробную керамічную пластыку, працы ў тэхніцы батыка, тканыя і вышываныя вырабы.

Галоўнае месца ў творчасці Лідзіі Міхайлаўны Шпектаравай займае тэма роднай зямлі, яе адвечнай прыгажосці і велічнасці. У прадстаўленых на выстаўцы жывапісных працах (“Зімой у вёсцы”, “Сасна”, “Летні пейзаж у ваколіцах Волпы”, “Восень”) мастачка з асаблівай чуллівасцю стварае прыгожыя беларускія краявіды з далямі і пагоркамі, рачулкамі і азёрамі, іскрыстым снегам, стромкімі соснамі і спелай збажыной на палях.

На выстаўцы прадстаўлены надзвычай лірычныя і кранальныя творы “Раніца на канале Агінскага (Целяханы)”, “Любыя сэрцу мясціны”, прасякнутыя памяццю аб краявідах, звязаных з дзяцінствам мастачкі.

Прыемнае ўражанне пакідаюць арыгінальныя керамічныя пано: “Ранак у вёсцы”, “Рана-рана два барана…”, “А козачка белая…”, “Карова Му”, з цікавымі сцэнкамі з вясковага жыцця. Лірызм і ідылічны настрой з’яўляюцца адметнасцю створаных сялянскіх матываў.

Прадстаўленыя на выстаўцы працы Л.М. Шпектаравай уражваюць сваёй цеплынёй і непасрэднасцю, адлюстроўваюць патаемныя і вельмі згарманізаваныя перажыванні чуллівай мастачкі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы