3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Каляровая Беларусь

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — пт.: c 10:00 до 19:00; сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Фото

25 верасня 2014 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віталія Раковіча «Каляровая Беларусь».

Беларусь была і застаецца для фотамастака самым цікавым і любімым месцам для падарожжаў і творчасці. У шматлікіх вандроўках па самых розных кутках былога СССР ён не раз пераконваўся, што кожная мясціна па-свойму прыгожая, але нейкую цеплыню заўсёды адчувае аўтар ад вяртання ў Беларусь, бо яна — непаўторная, і любоў да яе — неад'емная частка нашага «я», што існуе ў кожным з нас з крывёй продкаў. Таму фотавыстаўка Віталія Раковіча — гэта не толькі гульні з колерам, а яшчэ і невялічкае прызнанне ў любові да сваёй Радзімы.

Аўтар працуе ў стылі неафатаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора. Але творы Віталія Раковіча да выстаўкі «Каляровая Беларусь» зроблены не зусім ва ўласцівай аўтару манеры. На гэты раз фотамастак вырашыў папрацаваць з фарбамі, паэксперыментаваць з настроем, эмоцыямі гледачоў. Усяго на выстаўцы будзе прадстаўлена каля 40 фотаздымкаў майстра.

Віталій Раковіч займаецца фатаграфіяй з 1978 года: фотаапарат з дзяцінства імкнуся заўсёды трымаць пры сабе. Але як відам выяўленчага мастацтва Віталій актыўна пачаў займацца фатаграфіяй з 2003 года, а ужо праз год у Маскве адбылася першая выстаўка аўтара. З 2005 года ён з’яўляецца членам народнага фотаклуба «Мiнск» (з 2013 па 2014 год — быў яго старшынёй). З 2008 года Віталій Раковіч — член Саюза фотамастакоў Беларусі, Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва»,            з 2012 года — член праўлення Саюза фотамастакоў Беларусі.

У актыве Віталія Раковіча больш за трыццаць персанальных выставак, ён з’яўляецца арганізатарам, куратарам і ўдзельнікам дзясяткаў сумесных выставачных фотапраектаў.  Віталій Раковіч — пераможца  многіх фатаграфічных міжнародных              і рэспубліканскіх конкурсаў. Настаўнікамі творцы з’яўляюцца такія выдатныя фотамастакі, як Аркадзь Бірылка і Вадзім Качан. Фотаздымкі Віталія Раковіча захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Доме Беларусі ў Варшаве і Маскве, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Украіны, Абхазіі, Літвы, Польшчы, Германіі, ЗША і Ізраіля.

Выстаўка «Каляровая Беларусь» будзе працаваць да 11 лістапада 2014 года.

Тэл. для даведак: (+375 17) 293 27 56, 293 28 33

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Каляровая Беларусь» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.