3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013

Мероприятие уже прошло

Время работы Штодня ад 10.00 да 22.00
Жанр Фото
Стоимость входа

Свободный

Месяц фатаграфіі ў Мінску: Выстава пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013

Напрыканцы верасня 2014 года ў беларускай сталіцы праходзіць «Месяц фатаграфіі ў Мінску» (http://mfm.by/), які прадстаўляе шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. Арганізатары фестывалю хочуць паказаць, што культурнае асяроддзе Беларусі адкрытае для супрацоўніцтва  з суседзямі, што беларусам таксама цікавыя фатаграфічныя падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне, у тым ліку прысвечаныя нашай краіне, і адна з задачаў фестывалю — зрабіць іх больш даступнымі для беларускага гледача.

З 23 верасня па 1 кастрычнiка ў прасторы ЦЭХ ў межах Месяца фатаграфii ў Мiнску адбудецца выстава пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013. Задача конкурсу і прэміі FotoEvidence, што праводзіцца з 2011 года, у тым, каб на мове фатаграфіі расказаць пра парушэнні правоў чалавека і прыніжэнне чалавечай годнасці. Прэміяй узнагароджваюцца аўтары за самаадданасць і смеласць у асвятленні і данясенні да шырокай грамадскасці складаных сацыяльных тэм і за прыцягненне ўвагі да сацыяльнай несправядлівасці ў сучасным свеце. Дэвіз FotoEvidence: «Дакументальная фатаграфія здольная не толькі змяніць адносіны людзей да пэўных падзей, але і ў асобных выпадках змяніць хаду гісторыі».

Заснавальнік прэміі Святлана Бачаванава (Балгарыя): «Я заснавала FotoEvidence, каб працягнуць справу свайго жыцця — барацьбу з прыгнётам і выкрыццё парушэнняў правоў чалавека з дапамогай фатаграфіі.

FotoEvidence — гэта СМІ без цэнзуры і месца, дзе экспануюцца дакументальныя праекты, якія не маюць шанцаў быць надрукаванымі ў СМІ, што патрабуюць толькі гарачых навін. Фатаграфіі, якія мы адзначаем, не заўсёды прыемныя, але яны адлюстроўваюць жыццё такім, якім яно ёсць. Я лічу, што наступствы войнаў і канфліктаў павінны быць паказаны без прыкрас, каб кожны мог убачыць іх сапраўнае аблічча. У рэшце рэшт, можа быць, такім чынам мы зможам вывучыць урок праз нашыя памылкі, каб імкнуцца не паўтарыць іх».

Пераможца FotoEvidence-2013 — Robin Hammond Condemned (New Zeeland). Фіналісты конкурсу: Andrea Reese Urban Cave (USA), Fabio Bucciarelli Battle to Death (Italy), Jon Lowenstein Shadow Lives USA (USA), Massimo Berruti The Dusty Path (Italy)

23.09-01.10
Адкрыце выставы 23.09, 19.00
Прастора ЦЭХ
Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.

+375296868333, events@cech.by

Сачыце за падзеямi «Месяца фатаграфіі ў Мінску»:  
http://mfm.by/
https://www.facebook.com/mfm.by  
https://vk.com/minsk_photo_month  

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013» в Минске, место проведения выставки  - «ЦЭХ».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.