3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

З Любоўю да Вас...

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Керамика
Стоимость входа

15 000 руб.

23 верасня 2014 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (праспект Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі керамікі Валерыя
Калтыгіна «З Любоўю да Вас...».


Шаноўныя сузіральнікі маёй творчасці!
Не магу, не маю права, сцвярджаць з усёй сілай натхнення, што я шчыра люблю ўсіх – усіх людзей. Канешне, не.
Я чалавек уедлівы, аб’ектыўнага, лагічнага мыслення, стаўлюся да ўсяго наваколля і, тым болей, да людзей, з сарказмам і іроніяй. Няма больш складанай і супярэчлівай істоты на свеце, чым чалавек.
Я проста іншым разам люблю добразычліва трошкі пасмяяцца, і найперш, з сябе, і, як вы разумееце, з некаторых прадстаўнікоў «слаўнага» роду чалавечага.
Вось такая магчымасць павесяліцца, пазабаўляцца і з’яўляецца ў мяне калі я пачынаю нешта вырабляць у такой мною ўлюбленай «малой» форме керамічнага мастацтва як плакетка.
Плакетка (плакета) – гэта разнавіднасць медалю. А медаль – гэта найцікавейшая форма малой дэкаратыўнай пластыкі з працяглым і глыбокім шляхам развіцця. Зразумела, сучасныя медалі і плакеткі, як і ўсе мастацтва, павінны адпавядаць усім тэндэнцыям і прынцыпам у рашэнні новых творчых задач сённяшняга дня і развівацца ў будучым, мець патэнцыю да змен вобразнага і форматворчага характара.
За апошніх 20 год я шмат распрацаваў плакетак з рознай нагоды і на розныя тэмы. У маіх плакетках амаль што заўседы спалучаецца ў кампазіцыйных рашэннях і варыяцыях пластыкі
рознае: і праявы ўсходніх гараскопаў, і беларуская міфалогія, і прафесійныя, і асабістыя звычкі персаналій, і гэтак далей. Калі коратка – усе ідзе ў працу, пракручваецца, праварываецца ў маіх думках.
Р.S. Акрамя плакетак на выстаўке экспануюцца і некаторыя пластычныя кампазіцыі, выкананыя ў апошні час: «Галюцагены паводле В. Сазыкінай», «Прывітанне В. Сазыкінай», «Рыбалоў у
яблыках», «Рыба ў яблыках», «Птушка ў яблыках», «Жывацінка ў яблыках» і іншыя.
З любоўю да Вас,
кераміст Валерый Калтыгін.
Бабруйск, верасень 2014 года

Валерый Калтыгін
нарадзіўся 16 верасня 1947 гады ў г.п. Антополь Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1974 году скончыў Бабруйскае ХГПТУ (аддзяленне керамікі), у 1979-м — Беларускі дзяржаўны
тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяліст па мастацкай кераміцы). З 1976 гады — удзельнік мастацкіх выставак рознага ўзроўня ў Беларусі і за мяжой. З 1981 гады — член Беларускага
саюза мастакоў. З 1990 гады — нязменны кіраўнік бабруйскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў. У 1997-1999 гг. — арганізатар і кіраўнік пленэров па кераміцы ў Беларусі. З 2003
гады — арганізатар і кіраўнік штогадовых міжнародных пленэров па кераміцы «АРТ-Жыжаль» (Бабруйск). У 2010 адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў сферы мастацтва. Стваральнік гэтак званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы. Працуе выкладчыкам мастацкай школы імя Уладзіміра Дамарада.

Выстаўка працягнецца па 11 кастрычніка 2014 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «З Любоўю да Вас...» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.