3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прывітанне Беларусі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт.: выходной, ср. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

школьники - 5 000 руб.

студенты - 10 000 руб.

взрослые - 20 000 руб.

17 верасня 2014 года ў выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска (вул. Рэвалюцыйная, 10), адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Прывітанне Беларусі”, прысвечанага  10-годдзю ўступлення краін Вышаградской  чацвёркі ў Еврапейскі Саюз.

На выстаўцы прадстаўлены мастацкія  творы фатографаў і музыкантаў з краін V4 (Славакія, Чэхія, Венгрыя, Польшча). Кожную краіну прадстаўляюць два мастакі, адзін з якіх робіць вобраз (фатограф), другі – гукавое суправаджэнне (кампазітар), г. зн. аудыёвізуальны твор, які ў камбінацыі выяўленчых элементаў і музычных  матываў, стварае аудыёвізуальнае паведамленне аб жыцці ў Славакіі, Чэхіі, Венгрыі і Польшы. Паведамленне з’яўляецца прывітаннем з кожнай краіны. Яно мае характар не толькі журналісцкай хронікі. Паведамленне мае культурную каштоўнасць.  Сваімі творамі мастакі ствараюць атмасферу, у якой жыхары еўрапейскай прасторы  жывуць апошнія дзесяць гадоў і працягваюць рухацца наперад.

Агнешка Райсс, Барыс Немет, Томаш Поспех, Петэр Пуклус – аўтары, якім удаецца захапіць і спыніць цяг часу ў правільным імгненні, так, каб у выніку падарыць падзею, вопыт прыгажосці, а таксама агіднасць, жарт, іронію, смутак, настальгію. Яны не імкнуцца да ідэалізацыі рэальнасці. Яны яе і не прыніжаюць. Іх задача – зафіксаваць. Эмоцыі – пазітыўныя ці негатыўныя – прыходзяць пасля, пры ўспрыманні фотаздымкаў сумесна з музыкай, ці прывядзе гэта да разумення інфармацыі, прыняццю ці непрыняццю адлюстраванага, залежыць ужо ад глядача.

Менавіта тэмп, у якім сустракаюцца павароты жыцця, у Прывітанні Беларусі імкнуцца схапіць кампазітары Матэуш Рычэк,  Генрых Лешко,  Балінт Верэс і  Віт Зоўгар, якія пісалі музыку да фотаздымкаў сваіх калег. Іх творы  ўзнікаюць у канкрэтны час і ў канкрэтнай прасторы, і таму адлюстроўваюць рэчаіснасць. Пры стварэнні гукавой дарожкі яны выкарысталі хутчэй фрагменты ўласных кампазіцый і скамбінавалі іх у новае семантычнае цэлае. 

Калі аўтары, кампазітары ці фатографы, расказваюць аб сваёй творчасці і аб адносінах да ўласнай краіны і перамен, якія адбыліся за апошнія гады, яны часта ўжываюць слова  супярэчнасць. Супярэчнасць паміж старым і новым, малым і вялікім, негатыўным і пазітыўным. Творчасць мастакоў прэзентуе іх уласны, асабісты, а часта і інтымны погляд на тое, як успрымаецца гэты кантраст вялікіх змен і падзей.

Каб вобраз асобных краін быў больш стракатым і комплексным, словы мастакоў  дапоўнены выбаркамі з дакументальных фільмаў, якія ўзніклі за апошнія дзесяць гадоў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прывітанне Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории Минска».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.