3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава графікі Януша Акермана

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00-19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак
Жанр Графика
Стоимость входа

Бесплатно

19 верасня ў 17.30 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы прафесара, дэкана факультэта графікі Акадэміі мастацтваў у Гданьску Януша Акермана (Польшча). Выстава арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў сумесна з Польскім інстытутам у Мінску.

У 80-я гг. побач з каляровай літаграфіяй набывае папулярнасць каляровы лінарыт. Вытворны ад ксілаграфіі, падобна як і літаграфія, ён стаў прасторай для эксперыментаў. Несумненна, на ўзрост папулярнасці лінарыту аказаў уплыў Януш Акерман. Сёння ён з’яўляецца дэканам факультэта графікі і вядзе майстэрню лінарыту. Творчасць Акермана з 80-х гг. абапіраецца 

на экспрэсіяністычную традыцыю, але ён выпрацаваў уласны стыль і ўласную іканаграфію, якой служыла прастата інструментаў і шчырасць рэзкі, якая паходзіць ад прымітыўнай ксілаграфіі. Яго працы маюць нешта з атмасферы “Крыку” Мунка. Аднак гэта крык не экзістэнцыяльнага жаху, а хутчэй жыццёвых, прымітыўных інстынктаў чалавечай прыроды, падаўленай эмоцыямі. Мастак звяртаецца да напрамку фігуратыўнага інфармалізму і экспрэсіяністычнай формы, якая абапіраецца на карыкатуру. Для Акермана гэта не былі абстрактныя фігуры. Ён сустракаў іх у горадзе Яроціне. Яны захаплялі яго прычоскамі, адзеннем, стылем побыту, спробай рэалізавання жыцця паводле прынцыпаў вольнасці ў наіўным разуменні, якая на думку грамадства была толькі бадзяжніцтвам і хуліганствам. Гэта былі “яго людзі” і “яго твары”, так як і тыя іншыя, спатканыя на вуліцах, базарах, у цягніках ці парках. Простыя, прымітыўныя, што ў аднолькавай ступені прыцягваюць і адштурхоўваюць ад сябе. Яны былі прататыпам яго галерэі карыкатурных постацей.

Экспрэсіўнасць формы Акерман атрымліваў, акцэнтуючы ўвагу на суровай прастаце лінарытных сродкаў, рэжучы пласціну без папярэдне падрыхтаванага праекту. Яго рэзка захоўвае дынамізм і эмацыянальны, спантанны жэст, бесклапотнасць кампазіцыі адначасова з дакладнасцю выбару вельмі кантрастных і агрэсіўных колераў. Дынамікі дадаюць дзіўныя спалучэнні, збліжэнні і аддаленні, наслаенне планаў. З гадамі мастак дасягнуў майстэрскага перфекцыянізму ў вылоданні інструментам. Эмацыйны інтуіцыянізм, строгая бруталізацыя форм саступіла месца пэўнай эстэтызацыі, хаця Януш Акерман застаўся ў межах той самай праблематыкі трывіяльнай штодзённасці, гратэскава перабольшанай. 

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава графікі Януша Акермана» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.