Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Трансформа

Мероприятие уже прошло

Время работы Час працы: 11.00 - 17.30 Выхадныя: субота, нядзеля
Жанр Живопись, Инсталляция, Скульптура
Стоимость входа

Бесплатно

18 верасня 2014 года а 18-ай гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё арт-праекта ТРАНСФОРМА. Аўтары праекта – маладыя беларускія мастакі Віктар Астэр, Пётр Кузьміч і Міраўлад Палачыч.

У экспазіцыі арт-праекта будуць прадстаўлены інсталяцыя, арт-аб’екты, скульптура, жывапіс.

“Мы павінны разглядаць сучасную культуру і мастацтва не толькі ў выглядзе асобных эксперыментаў з формай, колерам і фактурай, – распавядае куратар праекта Віктар Астэр – але і як інструменты для рэгулявання і гарманізацыі інфармацыйнага патоку, які нас акружае. Створаная мной інсталяцыя «Трансформа» – вялікі, чорны, статычны куб, сабраны з мноства старых кніг, сімвалізуе невуцкія стэрэатыпы і састарэлыя веды. Белы куб – гэта надзея на выратаванне, душа і абсалютнае веданне. Цёмнае застаецца ўнізе, а белае і лёгкае лунае ў паветры, не маючы абмежаванняў”. 

Віктар Астэр, Пётр Кузьміч з’яўляюцца выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Міраўлад Палачыч – Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Выстава будзе доўжыцца па 18 кастрычніка 2014 года.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы