3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Як намаляваць слова

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт.: выходной, ср. — вс.: c 11:00 до 18:00
Жанр Детские, Рисунок, Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА 
Сучасная беларуская дзіцячая 
Выстава ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай "Сумны суп" і "Дзве авечкі"

17 верасня 2014 г. а 19/30 у памяшканні Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё выставы “ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА. Сучасная беларуская дзіцячая кніга”. У адкрыцці бяруць удзел мастачка Марта Герашчанка, паэтка, аўтарка кніг Вольга Гапеева, электронны музыка Улад Бубен і электронны музычны праект AORTHA. 

У межах выставы 17 верасня 2014 г. а 18/30 пройдзе круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” і прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! буктрэлера да кнігі “Сумны суп”.

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура сумесна з Грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на выставу ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай “Сумны суп” і “Дзве авечкі”.

Кніга “Дзве авечкі” (выдавецтва “Логвінаў”, 2014) – гэта забаўныя гісторыі пра дзвюх авечак-сябровак і пра іх прыгоды. Кніга “Сумны суп” (выдавецтва “Галіяфы”, 2014) – гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Кніга “Сумны суп” выйшла з друку дзякуючы намаганням Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі "Будзьма беларусамі!" і з’яўляецца пераможцам літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, арганізаванага Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам.

Падчас правядзення выставы ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прамоцыю сучаснай культуры і літаратуры, у тым ліку:

- 17 верасня 2014 г., 18/30 – круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” з публічным абмеркаваннем і дыскусіяй на тэму сучаснай дзіцячай літаратуры з удзелам:
    - паэткі, перакладчыцы, літаратаркі, даследчыцы, кандыдаткі філалагічных навук, аўтаркі кніг “Сумны суп” і “Дзве авечкі” Вольгі Гапеевай; 
    - мастачкі, мультыплікатаркі, дызайнеркі, аўтаркі ілюстрацый да кніг Марты Герашчанкі; 
    - паэткі і пісьменніцы, даследчыцы дзіцячай літаратуры, кандыдаткі філалагічных навук Джэці (Вера Бурлак);
    - мадэратар – культурны аналітык, даследчык, кандыдат філасофскіх навук Максім Жбанкоў.

- 17 верасня 2014 г., 19/15 – прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – дыплом за 3-е месца ў намінацыі “Інтэрактыўная рэклама” за буктрэлер да кнігі “Сумны суп” (аўтаркі – Вольга Гапеева і Марта Герашчанка);

- 17 верасня 2014 г., 19/30 – урачысты вернісаж з удзелам музыкаў Улада Бубена і музычнага праекта AORTHA. 

- 20 і 21 верасня 2014 г., 14/00 – ўорк-шопы, прысвечаныя дзіцячаму інтэрактыўнаму кніжнаму малюнку. 

Выстава прадоўжыцца па 18 кастрычніка 2014 г.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Як намаляваць слова» в Минске, место проведения выставки  - «Мемориальный музей З.И. Азгура».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.