3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Шыварат-навыварат

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт.: выходной ср. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Бесплатно

19 верасня ў 18.00  у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы Ганны Сілівончык “Шыварат-навыварат”.

 Спачатку, калі знаёмішся з працамі мастачкі, з’яўляецца ўражанне, што трапіў у паралельны свет ці іншую рэальнасць, дзе ўсё інакш, наадварот, усё існуе па сваіх асаблівых казачных законах, і з легкасцю адбываюцца цуды і пераўтварэнні. Але, калі прыгледзішся больш уважліва, заўважыш, што  героі карцін не казачныя персанажы, а звычайныя людзі. Ды і самі сюжэты падгледжаны ў рэальным жыцці. Толькі глядзела мастачка праз каляровае шкло – таму і намалявала ўсё такімі яркімі фарбамі.  Віртуозна жангліруючы паняццямі і сэнсамі, лёгка мяняючы іх месцамі і перакручваючы дагары нагамі,  Ганна Сілівончык дэманструе гледачу неверагодныя акрабатычныя эцюды з кульбітамі  і сальта. Як у добрым цыркавым прадстаўленні не абыходзіцца тут і без гумару. Але гэта не грубыя балаганныя жарты, а тонкая  іронія, якая прымушае задумацца і па-іншаму  паглядзець на сябе і на тое, што адбываецца вакол.

 У героях карцін мастачкі мы міжвольна пазнаем сябе, але ў іншым новым асвятленні, нязвыклым ракурсе ці з гіпертрафіраванымі рысамі, нібы ў крывым люстэрку. Раптам мы разумеем, што нейкім неспасціжным чынам у яе выпадкова атрымалася адгадаць нашы патаемныя думкі, зразумець нашу прыхаваную не заўсёды прывабную сутнасць. Але сапраўдны ілюзіяніст, калі і распілуе па жывым сваю асістэнтку, то не за тым, каб у навуковых мэтах прэпараваць яе ўнутраны свет, а  толькі дзеля таго, каб з узмахам чарадзейнай палачкі яна зноў з’явілася б перад здзіўленымі гледачамі цэлая, прывабная і жыццярадасная. Ілюзіяніст ведае адзін сакрэт: часам прыходзіцца пілаваць па жывым дзеля таго, каб чалавек стаў больш цэльным, а бывае трэба перавярнуць усё дагары нагамі дзеля таго, каб нарэшце ўсё стала на свае месцы.

 Але ў кожным творы шыварат-навыварат аўтар у першую чаргу выварочвае сябе, пераносячы на палатно ўсё, чым жыве, чым цікавіцца, што хвалюе і турбуе, што захапляе і здзіўляе яго. Таму, калі ўважліва прыгледзецца, у кожнай з карцін можна ўбачыць унутраны свет мастачкі, дакладней, адну з шматлікіх  і разнастайных яго граней. Бо кожны чалавек змяшчае ў сабе мноства таямніц, загадак і сюрпрызаў, якіх ніколі не заўважыш з першага погляду. Мы хаваемся адзін ад аднаго пад сацыяльнымі маскамі і нават самі сябе не ведаем да канца. Самае важнае, непаўторнае, сапраўднае хаваецца ў глыбіні куфра з падвоеным дном пад стосам акуратна складзеных паўсядзённых рэчаў. Менавіта таму час ад часу трэба адчыняць гэты куфар, каб праветрыць і перабраць рэчы, пазбаўляючыся ад непатрэбнага хламу, пакідаючы самае неабходнае. Глядзіш – неўзабаве знойдуцца ў кутку пад падкладкай даўно згубленыя ключы ад шчасця…

 Ганна Сілівончык нарадзілася ў 1980 г. у Гомелі. Скончыла Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “станкавы жывапіс”. З 2008 г. з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, каля дваццаці персанальных. У 2009 г. узнагароджана медалём “Талент і прызначэнне” Міжнароднага фонду міра і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі-Сіці (ЗША), Елабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (Расія), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Польшчы, Кітая. Сайт Ганны Сілівончык: www.silivonchik.ru

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Шыварат-навыварат» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.