3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Sarabande – вечны танец

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт.: выходной, ср. — вс.: c 11:00 до 19:00 (касса до 18.30)
Жанр Живопись, Тематическая выставка
Стоимость входа

взрослые - 25 000 руб.

студенты - 10 000 руб.

школьники - 5 000 руб.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама,  ДУ “Музей гісторыі горада Мінска”

17 верасня 2014 года а 18-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі  Вольгі Дзёмкінай (Ліён) і Жаклін Вермер (Парыж) “Sarabande – вечны танец”.

Вольга ДЗЁМКІНА – беларуская мастачка, жыве ў Францыі (Ліён) з 1997 года. З’яўляецца членам Асацыяцыі мастакоў Францыі, членам Асацыяцыі мастакоў сусветнага значэння Fondation Tailor (Парыж). Імя мастачкі ўключана ў каталог французскіх мастакоў Cote Arts № 35 (2005), у каталог Абароны правоў мастакоў і ацэнкі кошту Drout Paris, у энцыклапедыю сучаснага мастацтва, Японія (2008).

Узнагароджана шматлікімі медалямі і дыпломамі, сярод іх дыплом і спецыяльны прыз "Залатая муза мастацтва" (Францыя), дыплом "Grand Prix du public" (Францыя), два Залатых Медалі Міжнароднай Акадэміі мастацтва і літаратуры LUTEC ў Парыжы (2005, 2008), Медаль Нацыянальнай Асамблеі Францыі (2005 г.).

Творы В.Дзёмкінай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”, музеі мадэрну ў г. Сэнт-Эцьен, іншых музеях і галерэях свету, а таксама ў банках, тэатрах, мэрыях, замках і пасольствах Францыі, ЗША, прыватных калекцыях.

Вольга Дзёмкіна працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык, сцэнічны касцюм), жывапісу, графікі, кніжнай графікі, манументальным мастацтве.

На выстаўцы прадстаўлена больш 50 работ – жывапіс, графіка, габелен, кнігі, праілюстраваныя мастачкай і выдадзеныя пад яе эгідай на пяці мовах свету (баларуская, руская, іспанская, французская, англійская).

Бернар Жырар, мастацтвазнаўца
Натхненнем для Вольгі з’яўляецца натуральная прыгажосць, усё што яе акружае, месцы, дзе яна жыве і падарожнічае.
Яе габелены і жывапіс вельмі дынамічныя, шчодрыя, колеры жыццярадасныя, яны ўспыхваюць містычным святлом з кропляй славянскага рамантызму.
Выбар тэм у многім абумоўлены асобай мастачкі. Сваім творчым поглядам яна ахоплівае шырокае кола з’яў – ад дробнай пясчынкі (мікракосмасу) да самаго Божага тварэння (макракосмасу) – Сусвету. Творы глыбока спірытуальныя, паэтычныя, але заўсёды прасякнуты жыццёвымі рэаліямі. 
Вельмі блізкая мастачцы тэма жанчыны з яе болем і радасцю мацярынства. Яна нібыта паварочвае зямны шар у сваім уяўленні, імгненна рэагуе на падзеі. Так нарадзілася серыя габеленаў, прысвечаных драме Чарнобыля – “Гімн жанчынам Палесся” (1989). 
Жудасныя падзеі 11 верасня 2001 года мастачка адлюстроўвае ў творы “Апакаліпсіс”, прысвечаны загінуўшым пажарным Брукліна (знаходзіцца ў музеі Брукліна, ЗША). 
Рэакцыяй на трагедыю ў японскай Фукусіме сталі два творы “SOS”, “Фукусіма”. 
Габелен “Востраў цішыні” - адбітак страшнай драмы на востраве Утёйа каля Осла, якая адбылася 22 ліпеня 2011 года.
Серыя твораў “Sarabande” – адлюстраванне эвалюцыі спрадвечнага танца, яго развіцця ў Прасторы і Часе, з усімі яго кантрастамі… 
Яе мастацтвам ахоплена ўся актава жыцця – ад кроплі расы, Чалавека, да зорак у касмічнай прасторы, дзе раствараецца сама Вользіна душа ў вібрацыі музыкі і танца Сусвету.

Жаклін ВЕРМЕР – французская мастачка. Прэзідэнт акадэмічнага таварыства МАСТАЦТВА - НАВУКІ - ЛІТАРАТУРА (з 2008). Узнагароджана шматлікімі медалямі і дыпломамі, сярод якіх Прэмія «Асобы ХХ стагоддзя» (Шатонеф-дзю-Пап, 1993г.), Медаль Верма з адзнакай (Парыж, Міжнародная Акадэмія Лютэцыі, 1995г.)
Жаклін Вермер працуе алеем і пастэллю ў асноўных жанрах жывапісу: партрэты, пейзажы, ню, кветкавыя кампазіцыі. На выстаўцы прадстаўлена каля 50 работ мастачкі.

Фрэдэрык Кюйер'е-Дэрош
З самага дзяцінства Жаклін Вермер праніклася глыбокай цягай да жывапісу. Каляровыя алоўкі, палітры і пэндзлі былі яе першымі цацкамі. Яна ніколі з імі не раставалася.
Вывучэнне права, праца адвакатам, затым суддзёй, спалучаныя з яе талентам мастака, надаюць яе творчасці сілу і тонкасць раўнавагі, дакладнасць контураў.
Яна пачынае прадстаўляць сваю творчасць на суд публікі ў пачатку 1990-х гадоў. Кожная з яе выстаў у Францыі і за мяжой мае поспех і прыносіць узнагароды, паколькі яе творы напаўняюць сэрца і розум пазітыўнымі эмоцыямі, адкрываюць дзверы ў бясконцасць, якая з'яўляецца адлюстраваннем рэальнасці.
Аднак дзейнасць Жаклін Вермер выходзіць далёка за рамкі яе ўласнай мастацкай творчасці. З 2008 года – у якасці Прэзідэнта Акадэмічнага таварыства Мастацтва - Навук - Літаратуры, заснаванага ў 1915 годзе і фундаванага самымі вядомымі дзеячамі навукі, мастацтва і літаратуры. Яна выяўляе і падтрымлівае людзей, якія сваёй працай і сваім талентам уносяць уклад у росквіт культуры ў мастацкай, літаратурнай і навуковай абласцях як у Францыі, так і ва ўсім свеце.
Жаклін Вермер шчодрая і кранальная, як ва ўласнай творчасці, так і адносінах з іншымі людзьмі. Яе здольнасць да гуманізму і касмізму ўспрыняцця жыцця надае яе творам асаблівае эмацыянальнае гучанне, пранізанае ўнутраным святлом мастака.

Выстаўка працуе да 5 кастрычніка 2014 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Sarabande – вечны танец» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.