3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларусь: гасціннасць без межаў

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная
Стоимость входа

Бясплатна

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел у святкаванні XXI Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца 6-7 верасня 2014 г. у старажытным Заслаўі.

У дні святочных мерапрыемстваў Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе тэматычную кніжную выстаўку, прысвечаную Году гасціннасці, і прэзентуе свае апошнія выдавецкія праекты.

На выстаўцы «Беларусь: гасціннасць без межаў» будуць прадстаўлены каля 120 сучасных навукова-папулярных, даведачных, рэкламна-інфармацыйных выданняў і літаратура канца XVIII – пачатку XX ст. краязнаўчай тэматыкі. Сучасную частку экспазіцыі складуць у асноўным фотаальбомы, каталогі і буклеты, якія адлюстроўваюць багацце і прыгажосць беларускай зямлі і шматгранныя магчымасці беларускага турызму. Матэрыялы размешчаны па наступных раздзелах: «Краіна Беларусь», «Самабытная спадчына», «Адпачываем у Беларусі: культурна, актыўна, экалагічна, смачна!». Вандроўкай у гістарычную Беларусь стане раздзел «Дарогамі, трактамі, сцежкамі…», у якім прадстаўлены даведнікі і падарожныя нататкі канца XVIII – пачатку XX ст. 

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць агульнанацыянальныя праекты па вяртанні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, якія былі рэалізаваны ў апошні час. Выданні падрыхтаваны з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій у суправаджэнні гістарычных і кнігазнаўчых даследаванняў: 

Праграма прэзентацый праектаў:

6 верасня 2014 г., 13.10, цэнтральная сцэна –
прэзентацыя факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны – пяці першых тамоў з поўнага збору прац беларускага першадрукара. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі Банк БелВЭБ, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва «Коллекшн». Выданне адзначана на ХІ Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД;

6 верасня 2014 г., 17.20, цэнтральная сцэна –
прэзентацыя факсімільнага перавыдання Тураўскага Евангелля (XI стагоддзе) – самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі і аднаго з найдаўнейшых ва Усходняй Еўропе. Выданне з’яўляецца сумесным праектам кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

7 верасня 2014 г., 13.40, цэнтральная сцэна –
прэзентацыя фотаальбома «Кніжная спадчына Беларусі», які падрыхтаваны сумесна з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» і ўключае выявы найбольш значных кніжных помнікаў з фондаў галоўнай бібліятэкі краіны. Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукаваныя і рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў, цудоўныя картаграфічныя і выяўленчыя выданні, кнігі з вядомых беларускіх збораў пераконваюць у самабытнасці і развітасці айчыннай культуры, яе багацці і разнастайнасці. 

Прэзентацыі дадзеных выданняў пазнаёмяць шырокую грамадскасць з найбольш каштоўнымі скарбамі кніжнай культуры Беларусі. 

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларусь: гасціннасць без межаў» в Минске, место проведения выставки  - «Заславль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.