3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Чалавек і горад

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 касса до 18:30, вс. — пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа 15 000 руб.

9 верасня 2014 года а 17-ай гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Народнага мастака Беларусі, прафесара Уладзіміра Тоўсціка “Чалавек і горад”.

Выстаўка прысвечана 65-годдзю Уладзіміра Тоўсціка і прымеркавана да свята “Дзень горада”.

Палотны, прадстаўленыя ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, маюць камерны характар. Гэта духоўны дыялог з прасторай і гісторыяй горада і не толькі Мінска, але і Прагі, Кракава, Варшавы. Блізкая нам беларуская ментальнасць, агульныя стылявыя архітэктурныя тэндэнцыі хвалююць мастака ў кантэксце тэмы “Чалавек і горад”. Асабліва паказальна для бачання аўтара палатно “Мінск 2012 года. Дзень Горада”, створанае на аснове дакументальных падзей, звязаных са святкаваннем юбілею вайны 1812 года. Героі гэтага твора – нашы суайчыннікі, мінчане і акцёры, пераапранутыя ў гістарычныя касцюмы тых гадоў: старабеларускія, рускія, польскія, французскія. Менавіта “калажны” прынцып пабудовы кампазіцыі дазваляе аўтару як мага больш расказаць гледачу пра тое, што яго хвалюе, а таксама злучыць у адным практычна немагчымае – мінулае і сучаснасць, ірэальны свет успамінаў і вобраз канкрэтнага чалавека ў ім.
Карціны “Мінск. Верхні рынак. Раніца”, “Мінск. Губернскі сад” напісаны для адноўленай ў Мінску ратушы. Усе гэтыя творы аб горадзе і яго жыхарах, падзеях, якія можна ўбачыць толькі ў кіно ды на старых, цудам ацалелых ў сямейных альбомах фотаздымках. Мастак валодае рэдкім талентам напаўняць гарадскі матыў глыбокім пачуццём і сэнсам. Яго манументальныя работы вісяць у цэнтры сталіцы: у памяшканні гарадской Ратушы, у канцэртнай зале “Верхні горад”, у Палацы Незалежнасці, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у інтэр’ерах Мірскага замка, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У.Тоўсцік шмат падарожнічаў па Беларусі і за мяжой. Уражанні ад гэтых вандровак знайшлі сваё адлюстраванне ў палотнах, але пра што б ні распавядалі карціны аўтара, іх вобраз, каляровая гама, па сваёй сутнасці, яны застаюцца праўдзіва беларускімі. У гэтым заключаецца сэнс творчасці мастака, гэтым тлумачыцца непадробная цікавасць да яго прац.

Уладзімір Антонавіч Тоўсцік
нарадзіўся ў 1949 г. у г. Мінску.
З 1966 па 1972 гг. вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
1973-1976 гг. вучоба ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г.
З 1972 г. – пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставак.
З 1978 г. – член Беларускага саюза мастакоў.
З 1976 г. – дацэнт кафедры малюнка Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
У 1990 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.
У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ “Святло і цені”.
У 1995 г. стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі “Хабітат-II”.
У 2011 г. прысвоена ганаровае званне “Народны мастак Беларусі” і вучонае званне “Прафесар”.
З 2013 г. – старшыня рады Беларускага саюза мастакоў.

Больш за дваццаць год з’яўляецца загадчыкам кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Працы Уладзіміра Тоўсціка знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, калекцыях Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Беларусі і Расіі, Бакінскім мастацкім музеі імя Мустафаева, а таксама ў прыватных зборах Фінляндыі, Германіі, Славеніі, Швейцарыі, Грэцыі, Ізраіля, Польшчы, Беларусі і Расіі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Чалавек і горад» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.