3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Тут быў Вася

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00-19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

29 жніўня ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Васіля Пешкуна «Тут быў Вася». 

Выстава будзе працаваць з 29 жніўня да 13 верасня 2014 года. 

Васіль Пяшкун адзін з нямногіх сучасных мастакоў практыкуючых пленэрны жывапіс. Творы аўтара своеасаблівы дзённік яго назіранняў і ўражанняў. Амаль ва ўсе свае вандроўкі Васіль выпраўляецца з эцюднікам і фарбамі. 

Непаўторныя і каларытныя твары розных гарадоў і краін складаюцца 

з легкай рукі мастака ў галерэю выразных і характэрных партрэтаў. Кожнае месца, зацікавіўшае і крануўшае яго, атрымлівае ўвасабленне ў работах. Часцей за ўсе мастак натхняецца беларускімі краявідамі і амаль што ў любое надвор’е яго можна ўбачыць на вуліцах Мінска. Васіль Пяшкун на свае палотны пераносіць не толькі архітэктурныя рысы горада, але і наша хутказменьлівае жыццё. 

Не абыходзіць мастак сваёй увагай і такі жанр як нацюрморт. Простыя рэчы і прадметы з штодзённага побыту, куточак майстэрні з фарбамі 

і пэнзлямі, лаўка ля старога калодзежа, атрыбуты і прылады сельскай працы 

ў арыне пад страхой, кветкі і садавіна – вось героі яго карцін. Гэткая немудрагелістасць сюжэтаў і кампазіцый схіляе гледача да разважанняў, прымушае адчуць тонкае хараство і праяву сусветнай гармоніі ў будзённым

і звыклым. 

Разглядаючы творы Васіля Пешкуна, мы пераносімся ў тыя мясціны, дзе бываў мастак, разам з ім захапляемся, зачароўваемся і здзіўляемся прыгажосці

і велічнасці прыроды: стромкасці гор, празрыстай чысціні азёр, рытмам вялікіх гарадоў і павольнаму дыханню невялічкіх вёсачак. Выправіцца ў гэта прыемнае падарожжа, для якога не патрэбна ні збіраць валізку, ні набываць квіткі, можа кожны. Самыя светлыя эмоцыі і яркія ўражанні чакаюць Вас на персанальнай выставе мастака «Тут быў Вася».

Васіль Пяшкун нарадзіўся ў 1978 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці манументальны жывапіс. З'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2005 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, мае больш за дзесяць персанальных. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Италіі, Францыі. 

Сайт мастака www.peshkun.com.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Тут быў Вася» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.