3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Няўстойлівы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 17:30, сб. — вс.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

Бесплатно

21 жніўня 2014 г. у 18.00 у Цэнтры Cучасных Мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) адкрыецца выстаўка «Няўстойлівы» італьянскага мастака Джузэпэ Аціні.

Упершыню Джузэпэ Аціні прадставіў свае працы ў Беларусі 

ў 2009 годзе на міжнароднай біенале жывапісу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З таго часу ён стаў частым госцем міжнародных біенале акварэлі ў Полацку і Мінску, у 2013 г. персанальная выстаўка мастака адбылася ў галерэі «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 

Джузэпэ Аціні стварае свае працы на аснове прынцыпаў кітайскага жывапісу. Адзін з даследчыкаў яго творчасці Інь Жун назваў яго паслядоўнікам выбітных дасягненняў жывапіснага стылю Шаньшуй хуа (гор і вод), падкрэсліваючы, што ў сваіх карцінах мастак захапіў абодва ўнутраных аспекта культуры камянёў: матэрыяльнасць і дух аб'екта. Джузэпэ Аціні здолеў перадаць пачуццё сталасці і ў той жа час дынамічны стан і зменлівасць каменя і воднага струменя. Ён выходзіць за рамкі фізічнага аб'екта ў тэкстуры, 

у перфарацыі, такім чынам, перадае яго шматзначнасць 

і адухоленасць. 

«Няўстойлівы» – новая выстаўка італьянскага мастака, дзе аб'ектам даследавання становяцца не персанажы або прастора вакол іх, а час як філасофская катэгорыя. Сюжэты набываюць пазачасавае гучанне. Шматслойныя вобразныя эфекты дасягаюцца складанай жывапіснай пластыкай – скупой і аскетычнай ў сілуэтна-лінейнай кампазіцыі, насычанай у няўлоўных адценнях чорна-белага колераў. 

У работах Джузэпэ Аціні канкрэтны сюжэт узнімаецца да ўсведамлення ўсеагульнасці быцця. Гэта ўражанне дасягаецца злучэннем выяўленчай канкрэтнасці матыву і нагружанай формы. Аўтар фрагментуе малюнак, «уразаючы» яго ў прастору навакольнага рэальнага свету і ў той жа час «замыкаючы» у «камерны» памер твора. 

Менавіта «камерны» памер выразна падкрэслівае сэнсавую насычанасць работ Джузэпэ Аціні. У такім памеры аўтар стварае вобраз, які адрозніваецца драматычнай напружанасцю, гарачай напоўненасцю пачуццяў, самапаглыбленасцю, музычнасцю або шматзначнай маўклівасцю. У яго стварэнні ўдзельнічаюць дэфармацыя аб'ёму, што нараджае актыўнае жыццё святлоценявых блікаў, экспрэсіўны характар фактуры, дыспрапарцыянальныя зрухі прадметаў. Усё гэта выдае імкненне мастака спазнаць і выявіць схаваны духоўны сэнс паказанага ім дзеяння.

Выстава будзе працаваць да 20 верасня 2014 года.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Няўстойлівы» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.