3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Кубак Чапскага

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 11:00 до 19:00 (касса до 18:30)
Жанр Тематическая выставка

З 11 жніўня ў Доме-музеі I з'езда РСДРП пачне працу выстава "Кубак Чапскага", якая прымеркавана да дня нараджэння Карла Чапскага 15 жніўня.

Піва - адзін з самых старажытных напояў, магчыма ідзе каранямі ў ранні неаліт (прыкладна 9500 год да н. э., калі пачалося вырошчванне збожжавых культур).

У Беларусі піваварства - адна з самых найстарэйшых галін вытворчасці. У дарэвалюцыйны перыяд дзейнічала шмат дробных прадпрыемстваў. З ростам канцэнтрацыі вытворчасці ў гэтай галіне ўзнікалі акцыянерныя таварыствы - "Багемія" у Мінску (1873), "Лівенбрэй" ў Віцебску (1878 г.), "Сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю" у Оршы (1883).

Караль Гутэн-Чапскі, часцей проста Караль Чапскі (15 жніўня 1860-1904) - гарадскі галава Мінска з 1890 па 1901 гады. У 1894 пабудаваў каменны піваварны завод (цяпер "Аліварыя") і іншыя адміністрацыйныя будынкі. Піва выпускалася па нямецкай рэцэптуры.

Сёння існуе вялікая колькасць людзей, якія займаюцца калекцыянаваннем разнастайнай піўной атрыбутыкі: піўныя коркі, куфлі, кубкі, падстаўкі і іншае. У многіх краінах існуюць клубы, якія аб'ядноўваюць калекцыянераў, з дапамогай якіх штогод праходзяць так званыя піўныя біржы на якіх можна памяняць, набыць неабходную атрыбутыку і папоўніць ўласную калекцыю.

На выставе будуць прадстаўлены калекцыі піўных этыкетак, коркаў, падставак, куфляў, якія адносяцца да гісторыі піваварства ў Беларусі, а таксама краін Еўропы (Чэхіі, Германіі, Бельгіі і інш.).
Акрамя таго, можна будзе азнаёміцца з "піўной" гісторыяй Мінска: на выставе будуць прадстаўлены гістарычныя дакументы і фатаграфіі аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі - завода "Аліварыя".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Кубак Чапскага» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.