Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Праект Паўла Сідаровіча «Bellum omnium contra omnes»

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00 - 17.30, выхадныя: субота, нядзеля
Жанр Графика
Стоимость входа

Бесплатно

14 жніўня 2014 а 18.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё праекта аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча BELLUM OMNIUM CONTRA OMNES (Вайна ўсіх супраць усіх).

Назва выставы адсылае нас да трактата Томаса Гобса «Левіяфан»: чалавек – эгаістычны і імкнецца атрымаць больш выгады, пазбегнуўшы пакут. 

У аснове экспазіцыі – тры арт-аб'екта ў выглядзе кубоў. Гэта тры глабальныя тэмы, якія адлюстроўваюць сутнасць канфліктаў, у якія немінуча аказваецца ўцягнуты кожны чалавек. Куб першы – канфлікт паміж мужчынам і жанчынай, другі – міжасобасны канфлікт, трэці – канфлікт чалавека з самім сабой.

У праект увайшлі працы, выкананыя з 2004 па 2014 годы. Адны сюжэты нарадзіліся ў натуральных умовах, як рэалізацыя задум мастака ў розныя перыяды творчасці, іншыя працы, былі створаны адмыслова  пад фармат «Вайны ўсіх супраць усіх».  

Кампазіцыя не вычэрпваецца трыма арт-аб'ектамі – тэматычнымі кубамі. Яе дапаўняюць маштабныя палотны – трафарэтны жывапіс, а таксама графічныя работы, выкананыя ў тэхніцы плакатнай графікі. Усяго аўтарам будзе прадстаўлена каля трыццаці работ. Гэта мастацтва сучаснасці: яно не прымірае з рэчаіснасцю, але прымушае звярнуць на сябе ўвагу, дзёрзка і нават дакучліва раскрывае ўразлівыя месцы, паказвае балевыя кропкі сённяшняга дня.

Выстава будзе працаваць па 14 верасня 2014 года.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы