3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставачны праект у рамках Агра-Культурнага Фэста-2014 «Мутуалістычныя стасункі»

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Культурно-образовательный проект
Стоимость входа

Свободный

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» , ГА «Экадом» і ўстанова «Агра-эка культура» прадстаўляюць
Выставачны праект па выніках штогадовага мастацкага Эка-пленэра ў рамках ініцыятывы Агра-Культурны Фэст`2014
«Мутуалістычныя стасункі»


Трэцці год запар Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», ГА «Экадом» і ўстанова «Агра-Эка-Культура» ладзяць Агра-Культурны Фэст (спасылка1, спасылка2) і выставу, прысвечаную праблемам экалогіі.

Сёлета пад навуковай назвай праекта хаваецца зварот мастакоў да самых непрыкметных з’яваў прыроды, паглыбленне ў гарманічны стан ды пошук самога сябе, як часткі агульнай эка-сістэмы. Мутуалізм (па-ангельску Mutual - узаемны) - шырока распаўсюджаная форма ўзаемакарыснага суіснавання. Арганізм, які ўступае ў мутуалістычныя адносіны, атрымлівае пэўныя перавагі. Менавіта ў кантэксце партнёрскіх зносінаў мастакі разглядаюць праблему дэзінфармаванасці чалавека ў пытаннях асяроддзя, экалогіі і наступстваў прывычнага сучаснаму чалавеку ладу жыцця.

Удзельнікамі выставы сталі восем беларускіх мастакоў: Вольга Сазыкіна, Ігар Корзун, Аляксандра Корзун, Анро, Дар’я Заічанка, Валянцін Борзды, Вікторыя Шчарбакова, Bazinato, а таксама Мамука Джапарыдзэ з Грузіі.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікам будзе прапанаваны перфоманс «Драм-н-Пікс, Піксельтранс і Экспрессіанісцкі мінімалізм на субпіксільным узроуні» Максіма Тымінько і гурта «Кароль пчол»: гітара - Сяргей Пукст, бас-гітара - Дзьмітры Лось, барабаны - Максім Тымінько.

Праект завершыцца лекцыямі аб эка-арце ды экалогіі, экскурсіяй па выставе і Агра-культурным фэстам – 2014, які згуртуе мастакоў, фермераў, эколагаў і гасцей фестываля у цікавай праграме. Сачыце за абвесткамі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 7 жніўня а 19-ай гадзіне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставачны праект у рамках Агра-Культурнага Фэста-2014 «Мутуалістычныя стасункі»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.