3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Перазвон стагоддзяў

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — пт.: c 10:00 до 19:00; сб. — вс.: c 10:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Военная тематика, Культурно-образовательный проект

7 жніўня 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё культурна-асветніцкага праекта «Перазвон стагоддзяў», прымеркаванага да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны.

Праект складаецца з трох тэматычных экспазіцый, якія падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пасольствам Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь і грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж».

Выстаўка «Першая сусветная вайна ў літаграфіях Жана Луі Фарэна» грунтуецца на калекцыі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Мастак вельмі дакладна перадае драматызм Вялікай вайны. Героямі яго сюжэтаў з'яўляюцца не толькі салдаты і гістарычныя персанажы, але і мірнае насельніцтва. Літаграфіі створаны ў 1914–1917 гг., надрукаваны накладам
300 асобнікаў і падпісаны аўтарам. Большая частка з іх была апублікавана ў французскіх газетах «Le Figaro» і «L'Opinion».

Экспазіцыя «Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце, літаратуры, кіно і музыцы» змяшчае рэпрадукцыі амерыканскіх плакатаў, створаных у перыяд Першай сусветнай вайны, дыскі з калекцыяй музычных твораў часоў Першай сусветнай вайны, літаратурныя творы і кінафільмы.

Выстаўка «Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння» прадстаўляе грамадскасці графічныя работы, выкананыя па матывах паэтычных твораў Г. Ахматавай, А. Блока, М. Валошына, М. Гумілёва, В. Мандэльштама, У. Маякоўскага, М. Цвятаевай і празаічных твораў А. Барбюса, Э.М. Рэмарка, Ф. Сцепуна, А. Талстога, М. Шолахава, якія закранаюць тэму Першай сусветнай вайны. Аўтарамі работ з'яўляюцца як маладыя, так і вопытныя мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі і Украіны.

Акрамя таго, Нацыянальная бібліятэка Беларусі на партале http://www.nlb.by/ падрыхтавала анлайн-рэсурс, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, што адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У яго аснове – матэрыялы з фондаў бібліятэкі: кнігі, часопісы, выяўленчыя дакументы 1914–1917 гг. У рамках праекта было алічбавана каля 70 выданняў аб'ёмам звыш 10 тыс. старонак тэкставага матэрыялу, каля 150 выяў – ілюстрацыі, паштоўкі, літаграфіі. Асаблівую цікавасць прадстаўляе падборка твораў мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, многія з якіх былі ўдзельнікамі і сведкамі тых трагічных падзей.

Экспазіцыі праекта працуюць на 3-м паверсе бібліятэкі ў галерэях «Атрыум» і «Лабірынт» да 10 верасня 2014 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Перазвон стагоддзяў» в Минске, место проведения выставки  - «Лабиринт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.