3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Віктар Стшчанюк. Замалёўкі архітэктурных помнікаў Беларусі (1968-1972)

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Графика

У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава графічных твораў Віктара Сташчанюка. На выставе прадстаўлены замалёўкі, створаныя мастаком у розных рэгіёнах Беларусі ў 1968 – 1972 гадах і перададзеныя музею ў дар. Гэта помнікі драўлянай і мураванай культавай архітэктуры, палацы, сядзібы і іншае.

Віктар Сташчанюк нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Сёгда Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1976 года прымаў удзел у мастацкіх выставах, а ў 1993 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. Асноўная тэма творчасці мастака – гісторыя Беларусі. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, керамікі. Ілюстраваў “Пінскую шляхту” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Адкуль наш род” У. Арлова. Стварыў серыю графічных аркушаў, прысвечаную старажытным беларускім гарадам – Навагрудку, Вільні, Полацку. Аўтар графічных серый “Мінск гістарычны”, “Па Беларусі”, “Мой Навагрудак”, рэльефаў “Мікола Гусоўскі”, “Тадэвуш Касцюшка”, “Эмілія Плятэр”.

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Літаратурнага музея М. Багдановіча, Літаратурнага музея В. Дуніна-Марцінкевіча ў в. Пяршаі Гродзенскай вобласці, Музея Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны, Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка, Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Віктар Стшчанюк. Замалёўкі архітэктурных помнікаў Беларусі (1968-1972)» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.