3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларускі кінематограф 20-х – 30-х гг. ХХ стагоддзя ў кінаплакаце

Мероприятие уже прошло

Время работы Аўторак, чацвер, субота - з 10-00 да 17.00; серада, пятніца - з 10-00 да 18-30. Нядзеля, панядзелак - выходны
Жанр Плакат
Стоимость входа

15 000 руб. - для взрослых
10 000 руб. - для студентов
8 000 руб. - для детей 

Выстава – вынік шматгадовай пошукавай працы супрацоўнікаў Музея гісторыі беларускага кіно, якія паступова ліквідуюць “белыя плямы” мінулага нашага кінематографа і, у прыватнасці, ўзнаўляюць калекцыю кінаплакатаў – адзін з самых важных (прынамсі ў мінулым) і эфектных элементаў кінапрацэса. На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася ні аднаго кінаплаката да нашых фільмаў 20-х – 30-х гг. і вельмі многіх узораў 40-х – 60-х гг. ХХ стагоддзя. Што датычыцца выставы, то яна адбылася выключна дзякуючы знаходкам у архівах Расіі (Масвы і Санкт-Пецярбурга).

Яе экспазіцыя складаецца з 30 поўнафарматных і поўнакаляровых рэпрынтаў кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 1926 – 1940 гг. (як нямых, так і гукавых). Першае, што звяртае на сябе ўвагу, – гэта тры абсалютна ўнікальныя узоры на беларускай мове (да фільмаў “Кастусь Каліноўскі”, “Песня вясны” і “Джэнтльмен і певень”), якія былі выпушчаны ў другой палове 20-х гг. даволі вялікімі (з улікам маштабаў кінасеткі Беларусі тых часоў) накладамі ў друкарнях Масквы! Сярод 9 аўтараў прадстаўленых кінаплакатаў шэраг даволі вядомых майстроў жанра – М. Хомаў, М. Длугач, М. Літвак, М. Векслер, Б. Залескі і нават прадстаўнік знакамітай дынастыі мастакоў шведскага паходжання Ул. Стэнберг. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларускі кінематограф 20-х – 30-х гг. ХХ стагоддзя ў кінаплакаце» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории белорусского кино».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.