3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Бачнае – Нябачнае

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: 11.00 - 17.30, сб. — вс.: выходные
Жанр Живопись
Стоимость входа

Уваход вольны 

15 ліпеня 2014 а 17 гадзiне у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставы Аксаны Бодзiш «Бачнае – Нябачнае».

Аксана  Бодзiш  (Крывуца)  нарадзiлася  у  Бабруйску,  дзе  скончыла мастацкую школу. Потым была вучоба ў Мiнску, у Мастацкай вучэльне iмя А.К.Глебава. Пасля заканчэння навучання яна выйшла замуж i пераехала ў Венгрыю. Там i адбылося станаўленне Аксаны як мастачкi. Яна скончыла з адзнакай педагагiчны iнстытут, пачала працаваць настаўнiцай малюнка i жывапicу, i, зразумела, пiсала работы. Паступова прыйшлi поспех i  вядомасць.  У  2003  годзе  Аксана  ўступiла  ў  Саюз  мастакоў  Венгрыi.  На сённяшні час у яе адбылося больш за дванаццаць персанальных выстаў, яна актыўная ўдзельнiца мiжнародных пленэраў. 

Гэта  выстава  з’яўляецца  часткай  беларуска-венгерскага  мiжнароднага мастацкага  праекту.  У  яго  рамках  у  Венгрыi  ўжо  адбылася  выстава  двух беларускiх  мастакоў,  Вольгi  i  Юрыя  Крупянковых  (галерэя  Хэвесi,  горад Надзьканiжа, май 2014 г.). У наступным часе плануюццца сумесныя пленэры з экспазiцыямi ў Венгрыi i Беларусi. 

Пра карцiны, якiя  уваходзяць  у экспазiцыю, сама мастачка  распавядае так:  «Мне  хочацца  зрабіць  «нябачнае»  хоць  трохі  «бачным»...  Гэты  працэс адбываецца  на  розных  узроўнях.  Найбольш  «просты»,  паўсядзённы, назіраецца ў адушаўленнi прадметаў, як у казках Андэрсана. Ці ж у гісторыі прадметнага  свету.  У  перадачы  на  палатне  нейкіх  падзеяў  мінулага,  калі збіраеш  усё  ў  агульныя  межы  карціны,  сціраючы  часовыя  абмежаванні. Напрыклад, на пярэднім плане карціны ляжыць ліст. Але гэты ліст захоўвае таямніцы,  бо  нехта  напісаў  яго,  уклаўшы  туды  свае  думкі  і  эмоцыі.  А ёсць  задачы  больш  складаныя...  Тонкія  міры,  тонкія  матэрыі  і  адчуванні. Стваральныя думкі, энергіі, стыхіі. Ёсць рэчы, якія, будучы загнанымі ў клетку слоў, губляюць сваю сутнасць. I таксама гэта ставіцца да візуальных сродкаў, паколькі канкрэтнымі формамі проста неперадавальна...» 

Вось  гэтую  ўтоеную  частку  нашага  матэрыяльнага  свету,  вобразна-эмацыйнае  асяроддзе,  якое  нябачна  ахутвае  ўсе  навакольныя  прадметы  і падзеі, i перадае Аксана Бодзiш ў сваiх работах. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Бачнае – Нябачнае» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.