3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Жывапіс з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 касса до 18:30, вс. — пн.: выходной
Жанр Живопись

З 8 ліпеня 2014 года ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) працуе выстаўка «Жывапіс з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва”.

На выстаўке, якая прэзентуе калекцыю жывапісу абстрактнага экспрэсіянізму Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, прадстаўлены работы беларускіх мастакоў, якія вызначаюць іх імкненне да стылістычнага абстракцыйнага абагульнення, ўзаемадзеяння са знешнім і ўнутраным асяроддзем. На выстаўке Вы зможаце пабачыць работы Аляксандра Ксяндзова, Галіны Раманавай, Барыса Семілетава, Анатоля Кузняцова і Уладзіміра Клімушкі. Колер і каларыт з’яўляюцца асноўнымі сродкамі выказвання аўтараў, а таксама актыўным элементам уздзеяння на гледача.

Заснавальнікам абстрактнага экспрэсіянізму стаў В.Кандзінскі. Абстрактны экспрэсіянізм сфармаваўся пад уплывам сюрэалізму і яго асноватворнага прынцыпу псіхічнага аўтаматызму, успрынятага амерыканскімі мастакамі ад еўрапейскіх майстроў, якія эмігравалі за акіян у гады Другой Сусветнай вайны: П.Мандрыяна, А. Брэтона, С.Далі, М.Эрнста, Р.Матта. Услед за сюррэалізмам абстрактны экспрэсіянізм працягнуў “вызваленне” мастацтва ад якога-небудзь кантролю розуму і лагічных законаў, паставіў сваёй мэтай спантанны выраз ўнутранага свету мастака, яго падсвядомасці ў хаатычных, абстрактных формах і узяў за галоўны творчы прынцып самаадвольнае, аўтаматычнае нанясенне фарбаў на палатно тое, што адбываецца выключна пад уплывам псіхічных і эмацыйных станаў.

Адсюль і іншая назва абстрактнага экспрэсіянізму, дадзенае крытыкам Харольдам Розенбергам - “жывапіс дзеяння”, вызначэнне, якое падкрэслівае фізічны акт стварэння карціны. Абстрактны экспрэсіянізм дамінаваў ў амерыканскай культуры да пачатку 1960-х гг., аб’яднаўшы вельмі розных ў творчых пошуках майстроў, што, аднак, не перашкодзіла яму стаць адным з першых сур’ёзных плыняў у амерыканскім жывапісу і паўплываць на працэс развіцця еўрапейскага мастацтва. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Жывапіс з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.