3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фотаздымкі для дакументаў

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00, сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Фото
Стоимость входа

Уваход вольны 

10 ліпеня 2014 года а 19.00 гадзіне адбудзецца адкрыццё фотавыставы прадстаўніка Каўнаўскай школы фатаграфіі Вітаўтаса В. Станёніса "Фотаздымкі для дакументаў".

Творчая сустрэча з Вітаўтасам В.Станёнісам адбудзецца 11 ліпеня а 19.00. 

1946 год. Пасляваенны час. У акупаванай Літве новая ўлада замяняе пашпарты. У абсталяваным у доме Вазбуцкіса атэлье жыхароў Сейрыяй і ваколіц фатаграфуе фатограф з Алітуса Вітаўтас Станёніс (1917–1966). Да фотаздымкаў патрабаванні невысокія: падыходзіць асвятленне ад вакна, чыстая прасціна для фона. Да палатна садзяцца па двое: муж і жонка, бацька і сын, браты, сёстры, суседзі.

У 1966 г., праз два дзесяцігоддзі пасля таго фатаграфавання, В. Станёніс памёр. На той час яго сыну, таксама Вітаўтасу Станёнісу, было 17 і, як ён сам кажа, у галаве быў вецер. Архівы бацькі ён знайшоў каля 1984-85 гг., калі ўжо меў досвед фатаграфавання, і гэты матэрыял падаўся яму выключна цікавым. Надрукаваныя з бацькавай фотастужкі пашпартныя здымкі першы раз экспанаваліся на выставе ў 1987 г. у Палацы мастацкіх выстаў у Вільнюсе (пазней гэтыя партрэты паказваліся не толькі ў літоўскіх, але і ў замежных выставачных залях, іх выявы друкаваліся ў розных выданнях). Надрукаваныя з негатыва пашпартныя фотаздымкі Вітаўт-малодшы пакінуў некадраванымі, паказваючы і перфарацыю, а экспануюцца яны неразрэзанымі і павялічанымі: такім спосабам выконваецца супрацьлеглае паводзінам бацькі дзеянне і гэтым жэст быццам вяртае першасны выгляд фотаздымкаў, то бок іх рэальнасць, а таксама візуалізуе тое, як у пятым дзесяцігоддзі ў Літве рабіліся пашпартныя фотаздымкі. Погляд перш за ўсё прыцягвае дзіўнае сціснутае знаходжанне двух людзей побач, хоць бачная у кадры пустата сведчыць, што тыя, што сядзелі  маглі б адсунуцца адзін ад аднаго. Яны зблізу выглядаюць так, быццам блізкімі ніколі не былі: ніякага эмацыйнага кантакта з тым, хто сядзіць побач.

Безыменныя твары, якія калісьці павінны былі засведчыць адпаведнасць канкрэтнай асобе, цяпер губляюць сваю тоеснасць і становяцца своеасаблівымі алегорыямі  і метафарамі пасляваеных лёсаў. У кадры няма ніякіх пабочных дэталяў – толькі статычныя партрэты людзей на нейтральным фоне белага палатна. Паколькі няма ніякага сюжэта, ніякай гульні, якую можна было б назіраць у кадры, застаецца толькі вочная стаўка з тым, хто знаходзіцца насупраць. І хоць цікава назіраць, як седзячыя перад камерай апранутыя і прычасаныя, галоўным фактарам робіцца сутыкненне позіркаў таго, хто на здымку, і гледача, а таксама тое, што ў гэты час хаваецца глыбока ўнутры. На гэтых фотаздымках зліваецца візуальнае, антрапалагічнае і гістарычнае поле гледжання і такім чынам актуалізуецца/асучасніваецца мінулае.

Уваход вольны 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фотаздымкі для дакументаў» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.