3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Памяці Мінскага гета

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. – вс.: c 11:00 до 19:00 пн. – вс.: c 11:00 до 18:30 касса пн. – вс.: c 11:00 до 18:30 вход для посетителей
Жанр Живопись
Стоимость входа

для взрослых: 30 000 руб. 

для школьников: 15 000 руб.

для студентов: 21 000 руб.

2 ліпеня а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная ўшанаванню памяці Мінскага гета. Экспазіцыя складаецца з прыватнай калекцыі Андрэя Філатава – трагічных мастацкіх работ Лазара Рана, а таксама прадметаў Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Мінскае гета было адным з найвялікшых ва Усходняй Еўропе. Тут з ліпеня-жніўня 1941 г. па кастрычнік 1943 г. было знішчына больш за сто тысяч чалавек – дзяцей, жанчын, мужчын, старых. Гэтая старонка – трагедыя ў гісторыі Беларусі, беларускага яўрэйства, а таксама трагедыя для многіх жыхароў Еўропы, бо сюды дэпартавалі яўрэяў з Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі. Сучаснаму чалавеку цяжка прадставіць увесь жах знаходжання чалавека ў гета... Выстава стане чарговай спробай ушанаваць памяць аб мінулым.

Лазар Ран – (1909-1989) вядомы яўрэйска-беларускі мастак, прыхільнік рэалістычнага мастацтва, графік і жывапісец, майстар афорта, скульптар. Творам мастака ўласцівы эмацыйнасць, жыццёвая праўдзівасць, тонкі псіхалагізм. Па словах самога мастака, галоўнай тэмай яго творчасці была тэма Мінскага гета, бо там ён страціў амаль усіх родных і блізкіх.

Гэтай страшнай трагедыі Лазар Ран прысвяціў серыю афортаў "Менскае гета", якія і склалі аснову цяперашняй экспазіцыі. У шэрагу афортаў адлюстраваны разнастайныя бытавыя сцэны з жыцця гета, і ў кожнай з іх, поўнай унутранага драматызму, падкрэслены матывы бясконцага страху, трывогі, турбот. Своеасаблівыя партрэтныя працы: мастак стварае яркія абагульненыя вобразы, моцныя сваёй духоўнасцю, сваёй унутранай воляй нават тут, у гета.

Работы Лазара Рана, напоўненыя драматызмам, экспрэсіяй, душэўным болем, гнеўна асуджаюць генацыд. Мастацкая творы, дапоўненыя прадметамі з гістарычнай памяццю, унікальнымі рэчамі з Мінскага гета, павінны стаць годным помнікам тысячам загінулых вязняў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Памяці Мінскага гета» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.