Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Манеты Другой сусветнай вайны

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. – вс.: c 11:00 до 19:00 пн. – вс.: c 11:00 до 18:30 касса пн. – вс.: c 11:00 до 18:30 вход для посетителей
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

для школьников: 15 000 руб.
для студентов: 21 000 руб.
для взрослых: 30 000 руб.

1 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Манеты Другой сусветнай вайны”. Выстава арганізавана сумесна з Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем.

Манеты – сведкі гісторыі, інтарэс да іх узнік яшчэ ў эпоху Адраджэння. Італьянскі паэт Франчэска Петрарка быў вялікім прыхільнікам антычных манет. Да сярэдзіны XVI стагоддзя ў Еўропе было ўжо 950 збораў манет. У 1738 годзе ў Германіі, ва ўніверсітэце горада Гале, была прачытана першая лекцыя пра манеты. Пазней, ужо ў XIX стагоддзі, склалася нумізматыка – галіна навукі (дапаможная гістарычная дысцыпліна), якая вывучае гісторыю манетнай чаканкі і грашовага абарачэння. Мноства людзей ва ўсім свеце калекцыянуюць манеты, займаюцца нумізматычным збіральніцтвам.

Калекцыя манет перыяда Другой сусветнай вайны – частка нумізматычнай калекцыі Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея, якая складаецца з 700 манет і набытая ў калінінградскага калекцыянера ў 2007 годзе.

Гэтыя манеты экспанаваліся ў Калінінградзе на выставах «Усходне-пруская аперацыя і штурм Кёнігсберга»; «Другая сусветная вайна ў манетах»; «Памятныя манеты, прысвечаныя перамозе ў Другой сусветнай вайне»

У калекцыі прадстаўлены манеты краін – саюзніц СССР па антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне: Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Індыі і іншых краін, а таксама манеты супраціўнікаў Савецкага Саюза: Германіі, Італіі, Фінляндыі, Венгрыі, Славакіі, Румыніі і іншых краін. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы