3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дарогамі вайны

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00, вс.: выходной
Жанр Военная тематика, Литературно-документальная выставка, Тематическая выставка
Стоимость входа

Школьники – 10 000 руб.
студенты – 14 000 руб.
взрослые – 20 000 руб.

Жанр Литературный вечер

5 мая 2015 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Дарогамі вайны” і літаратурна-музычная імпрэза, прымеркаваная да 70-годдзя Вялікай Перамогі. 

Вялікая Айчынная вайна – адна з самых сумных старонак у кнізе гісторыі беларускага народа. Практычна кожная сям’я мела свае асабістыя страты, сваё гора. Не абышлі яны і народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 

Вайна адабрала ў Песняра сына Юрыя, які трагічна загінуў пры абароне горада Ярцава Смаленскай вобласці. Самога паэта, яго жонку Марыю Дзмітрыеўну і сыноў Данілу і Міхася вымусіла пакінуць Радзіму, стаць выгнаннікамі і шукаць прытулку на чужой зямлі. 

Вялікім па часе і значнасці быў ташкенцкі перыяд жыцця Якуба Коласа. Удалечыні ад Радзімы, затаіўшы ў сэрцы тугу ад растання, трывогу за сына, паэт займаўся актыўнай грамадскай і творчай дзейнасцю. Пра гэта сведчаць зборнікі яго вершаў, напісаных на ўзбекскай зямлі, публіцыстычныя творы антываеннай скіраванасці.Узбекістан быў шчырым і гасцінным, але паэта неадваротна цягнула на Радзіму. Яго шчырае сэрца пакутавала разам з мільёнамі сэрцаў беларускіх людзей. На сесіі Вярхоўнага Савета БССР, якая сабралася пасля доўгага перапынку на роднай зямлі, Якуб Колас прамовіў: “Сягоння, калі мы ступілі на глебу роднай зямлі, мне хочацца пакланіцца ёй і народу за іх бязмерныя пакуты. Усе мы адчулі і перажылі вострае пачуццё болю і суму па роднай зямлі. Мы пазналі горыч цяжкой, змушанай разлукі з ёю і сваім народам. Праз гэтую разлуку мы яшчэ мацней палюбілі сваю краіну, спаленую і параненую… Вялікая Айчынная вайна, якой яшчэ не ведала гісторыі зямлі, раскрыла і паказала ва ўсёй велічы хараство духоўнага вобліку нашага народа”.

На выстаўцы прадстаўлены арыгінальныя музейныя прадметы: дакументы, фотаздымкі, кнігі, рукапісныя старонкі твораў і лістоў, асабістыя рэчы, якія расказваюць пра жыццё народнага паэта і яго блізкіх у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ганаровымі гасцямі і ўдзельнікамі імпрэзы будуць вядомыя паэты і пісьменнікі, у творчасці якіх ваенная тэматыка займае адно з прыярытэтных месцаў – пісьменнік, кіраўнік Студыі ваенных пісьменнікаў Цэнтральнага Дома афіцэраў Яўген Каршукоў, паэт і пісьменнік, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, паэт, журналіст, галоўны дырэктар дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч. Сваімі ўспамінамі ваеннага ліхалецця падзеліцца Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, сын Якуба Коласа. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дарогамі вайны» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.