3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

D ART S. Выстаўка акварэлі Любові Абрамавай

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Акварель

25 чэрвеня 2014 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта D ∙ ART ∙ S. Выстаўка акварэлі Любові Абрамавай.

Экспазіцыя будзе складацца з 13 акварэльных аркушаў. «Прапанаваная выстаўка новых работ Л.Абрамавой па-свойму інтэрактыўная. Але гэта не модны цяпер камп’ютарны інтэрактыў, калі падказку трэба шукаць з дапамогай электронных гаджэтаў. Творы аўтара з першага кроку, з першага погляду ўключаюць гледача ў інтэлектуальную гульню, у раскрыццё сэнсаў, пачуццяў, настрояў. Гэтае дзейства зачаравальнае і дзёрзкае, прыцягальнае і даступнае, як назва выстаўкі, дзе закадаваны адначасова гульня і мастацтва.

Асаблівай прывабнасцю з’яўляецца кантраст ў працах, дзе тонкі востры штрых змяняецца насычанай каляровай плямай, а старанна прапісаныя дэталі, маючы самастойную каштоўнасць, служаць своеасаблівым ключом, які адкрывае сэнс наступнага ліста. Здаецца, усё на віду, усё зразумела – эмацыянальны пасыл аўтара, які прадстаўляе гледачу нейкі прыдуманы свет. Аднак на самой справе гэты свет падгледжаны. Маска, якая закрывае твар – сімвал свабоды, бо ў гульні, схаваўшыся за маскай, можна прымерыць і адчуць тое, што не заўсёды адбываецца ў дадзеным канкрэтным жыцці: уменне ўбачыць зачаравальны ўзор у слупе сцэнічнага пылу, адчуць драйв джазавага музыканта падчас імправізацыі, адчуць стомленасць танцоркі, у якой пасля выстулення ўжо няма сіл падняць шпількі з падлогі ...

«Матэрыялізаваць усю гэтую блытаную сумесь з найменшай хібнасцю», – так мастачка бачыць сваю задачу. У творах Л.Абрамавай рэальнасць выдуманага свету віртуозна змешваецца з выдуманасцю рэальнага жыцця.»

Кацярына Кенігсберг,мастацтвазнаўца.

Любоў Абрамава (15 студзеня 1977г., Мінск).
1993-1996 Беларускі мастацкі ліцэй No 26. 
З 1998 г. удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках і праектах.
1997-2004 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Аддзяленне графікі.
2005-2008 ДУК Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі, скульптуры.
2005 - 6th Kochi International Triennial Exhibition of Prints. Японія.
2006 - 12 th International Biennale of Prints. Францыя.
2008 - 1. Міжнароднае біенале графікі. Нацыянальная бібліятэка, г. Мінск. 
З 2008 г. сябра грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў».
2010 г. - Выстаўка «Сучаснае беларускае мастацтва». Музей рускага мастацтва, Масква, Расія.
2011 - 10. Міжнародны конкурс экслібрыса. Ротары-клуб г. Акві Тэрм, Італія.
2013 - Выстаўка сучаснага мастацтва «Пралог», галерэя «Colletion Red», Прадстаўніцкі цэнтр «Россотрудничнство», Лондан, Велікабрытанія.
2013 - Выстаўка сучаснага мастацтва «Summer Fusion, галерэя «Colletion Red», Прадстаўніцкі цэнтр «Россотрудничество», Лондан, Велікабрытанія.
Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Галандыі, Грэцыі, ЗША, Ізраіля і Кітая.

Выстаўка працягнецца па 5 ліпеня 2014 г.

288-24-68, аддзел выставак 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «D ART S. Выстаўка акварэлі Любові Абрамавай» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.