3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 касса до 18:30 вс. — пн.: выходной
Жанр Графика
Стоимость входа

для взрослых: 15 000 руб. 

для школьников: 5 000 руб.

для студентов и пенсионеров: 10 000 руб.

24 чэрвеня 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа (Польшча). Выстаўка арганізавана сумесна з Інстытутам Польскім у Мінску. 

На працягу апошніх гадоў дасягненні катавіцкай графікі з’яўляюцца пацверджаннем сёняшняга аблічча і пазіцыі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Таму што яны з’яўляюцца вынікам поспеху яе выпускнікоў – сёння прызнаных у свеце мастакоў і педагогаў. Спіс і маштаб іх графічных дасягненняў сапраўды ўражваюць. Не буду ўтойваць, лідэрамі сярод іх з’яўляюцца выпускнікі Майстэрні глыбокага друку, якая рэалізоўвае магчымасці тэхнікі глыбокага друку ў шырокім значэнні. Сярод іх я адзначыў бы Барбару Тытка і Марціна Бялася – яны вывучылі графіку і рыхтавалі свае дыпломы менавіта ў маёй майстэрні. Сёння гэта паспяховыя мастакі, якія спрыяюць новаму ўспрыманню вобраза сучаснай графікі.

Барбара Тытка за свае аўтарскія калаграфіі з цыкла “Чалавек” і “Укладанка” ўжо ў 2006 г. атрымала на Міжнародным Трыенале Графікі ў Кракаве галоўную конкурсную ўзнагароду. Поспех заахвоціў яе працягваць вопыт з калаграфічнай матрыцай. Яна была для яе быццам вобраз, іншым разам – адкрыццём новых слядоў глыбокага друку. Тэхналогія кардоннай матрыцы ніколі Барбару Тытка не абмяжоўвала, а наадварот, прарочыла цалкам новыя спосабы яе выкарыстання. Яе аўтарская матрыца стала таксама крыніцай натхнення і арыенцірам для многіх студэнтаў, якія шукаюць свой уласны, нетрадыцыйны спосаб мастацкага выказвання.

Марцін Бялас пасля атрымання адзначанага медалем дыплома стаў асістэнтам у Майстэрні глыбокага друку. Сёння ён дадаткова кіруе Майстэрняй Рысунку для студэнтаў Кафедры графікі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Ён выдатны рысавальшчык, а яго аквафорты, якія пастаянна пераўтвараюцца, заслугоўваюць, на мой погляд, самай высокай ацэнкі. Натхнёныя тапаграфіяй зменлівага горада, адлюстроўваюць неверагодна асабісты шлях пошукаў у абшары ўласнай ідэнтычнасці. Марцін Бялас атрымаў больш за 30 прэмій і ўзнагарод. Узнагарода на Міжнародным трыенале графікі ў Каіры ў 2006 годзе, узнагарода Фонда імя Марыюша Казаны на Міжнародным Трыенале графічных мастацтваў IMPRINT у Варшаве, а нядаўна ІІІ прэмія на Міжнародным трыенале графікі ў г. Фрэхен (Германія).

Абодва мастакі пры сваім адрозным стаўленні і спосабе мастацкага выказвання пастаянна пацвярджаюць сваю адкрытасць для пошукаў і даследаванняў усё яшчэ неадкрытых прастораў графікі.

Прафесар Ян Шматлох

Выстаўка працягнецца па 12 лiпеня 2014 г.
288-24-68, аддзел выставак 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.