3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мерал: Французская глыбінка

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00-19.00
Жанр Фото

13 чэрвеня ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачынае работу фотавыстава “Мерал: Французская глыбінка” французскай фотамастачкі Карын Дэамброзіс. Выстава з'яўляецца часткай серыі здымкаў, падрыхтаванай адмыслова для фотаальбома "Аднойчы ў Мейрале", выдадзенага ў Парыжы ў 2005 годзе.

Мерал - невялікая вёсачка на паўднёвым захадзе Францыі. Тут каля 600 жыхароў, яскравых славутасцяў, помнікаў няма. Каб адчуць таемнае хараство Мерала, трэба прагуляцца па гэтым вулачкам, прайсціся ўздоўж старой сажалкі, падняцца на навакольныя ўзгоркі, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. Менавіта гэтым і займалася на працягу некалькіх месяцаў Карын Дэамброзіс. 

Жыхары вёскі – пераважна сяляне, "знікаючы від", па выразу самой Карын. Магчыма, менавіта гэта і дазволіла Мералу захаваць сваю аўтэнтычнасць. Зрэшты, тут жывуць таксама і гандляры, паліцэйскі, булачнік, мяснік, настаўнікі мясцовай школы, лекар, натарыюс, некалькі мастакоў і музыкаў, што ўпадабалі гэты закінуты ў глыбінцы Аквітаніі куток, І што дзіўна, усе гэтыя людзі актыўна маюць стасункі паміж сабой, арганізуюць розныя конкурсы, вясковыя святы, тэатральныя імпрэзы, шпацыры і паходы па наваколлях, а таксама ўжо традыцыйны фэст агародных пудзілаў. Варта згадаць і аб такім важным элеменце вясковага жыцця, як рынак (у Мерале для яго адведзена раніца чацвярга). На рынак у Мерале з'язджаюцца людзі з усёй акругі, каб купіць свежую гародніну і садавіну ў мясцовых сялян, а таксама знакаміты хлеб мясцовага булачніка Жана Лавеска, які лічыцца адным з лепшых ва ўсёй Францыі.

Серыя здымкаў К. Дэамброзіс, прысвечаных Мералу, з'яўляецца выдатным сведчаннем кахання і павагі да невялікага кутка Францыі, яны перадаюць побыт і характар яго жыхароў. Прыгледзьцеся ў гэтыя асобы, у гэтыя краявіды, і вы са здзіўленнем убачыце, наколькі яны падобныя на асобы нашых вяскоўцаў, на пейзажы нашай глыбінкі.Карын Дэамброзіс прыадчыняе нам дзверы ў свет французскай глыбінкі. Сардэчна запрашаем у Мерал!

Карын Дэамброзіс – вядомы французскі фатограф, няштатны супрацоўнік аддзела антычнасці Луўра, удзельнік шэрага праектаў і выстаў у Францыі, Іспаніі, Бельгіі і ЗША. Беларускаму гледачу будзе цікава пазнаць, што К. Дэамброзіс з'яўляецца рэзідэнтам знакамітага "Вулля", дзе пачыналі сваё ўзыходжанне да славы нашы знакамітыя суайчыннікі – Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін і іншыя.

Выстава Карын Дэамброзіс у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь - першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

30 чэрвеня а 15-й гадзіне, напрыканцы працы выставы, адбудзецца майстар-клас спадарыні Карын Дэамброзіс па тэме музейнага фотаграфавання.

Падрабязназней аб аўтары 

Запіс на майстар-класс: (017) 327 00 05 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мерал: Французская глыбінка» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.