3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Replika

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00, сб. — вс.: c 12:00 до 22:00

2 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва Ў адбудзецца адкрыцце выставы REPLIKA

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе адкрытую выставачную прастору REPLIKA – праект па падтрымцы маладых мастакоў.


Праект дзейнічае з траўня 2012 года і за два гады спрыяў рэалізацыі некалькіх персанальных выстаў пачаткоўцаў ад мастацтва. Удзельнікамі праграмы сталі Аляксей Талстоў, Яўген Шадко, Ганна Бундзелева, Васіліса Паляніна-Календа, Алена Гайдук і Аляксандар Казела, Раман Рамановіч. Універсальная пляцоўка спрыяе ўтварэнню новых іменаў на прасторы мастацкай глебы краіны- гэта паслядоўная падтрымка, развіццё і папулярызацыя сучаснага мастацтва і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры, якое пачынаецца з самага простага – кароткага выказвання мастака, яго рэплікі ўголас.REPLIKA – гэта легалізацыя амбіцый маладых мастакоў у дзеі.

Выставачны праект, які адкрыецца 12 чэрвеня у межах праграмы па падтрымцы маладых мастакоў REPLIKA, утвораны з чатырох кароткіх выказванняў, чатырох самастойных экспазіцый на адной пляцоўцы.

Алеся Жыткевіч: «Сэксуальнасць – гэта ўзаемасувязь між асобай і грамадствам. Без самаідынтыфікацыі і жадання адстойваць свае ды чужыя правы і каштоўнасці, без свабоды цялесна-сэксуальнага не адбываецца станаўленне чалавека як сацыяльнага суб’екта».

Крыху правакатыўны праект пра прыроду цялеснасці і ступень яе адкрытасці - тэма, якую грамадства мэтанакіравана пазбягае па прычыне прыроднай сарамлівасці альбо з пазіцый, якія ніяк не звязаныя з антрапаморфнымі кодамі, але створаныя праз сістэму канролю чалавечых свабод і дазволенасці.

Аліна Швядкова: «Змяшанне натуральнага і штучнага падкрэслівае кантраст, памежнасьць між рэальнасцю і нерэальнасцю. Пераходны стан чалавека - іпахондрыя ды меланхолія - адначасова прыродныя, але сфарміраваныя вонкавымі абставінамі працэсы».

Развагі на вастрыі тонкіх адчуванняў ды падсвядомых чыннікаў мастачка складае у простую да ўспрымання інсталяцыю. Вартасцевы бок застаецца за гледачом – наколькі глыбока можа ўпусць ўнутар трансфармацыю прыродных элементаў, якім нададзены статус знаемых усім душэўных станаў.

Уладзімір Грамовіч: «Горад уздзейнічае на нас, яго структура ўмешваецца ў жыццё незалежна ад нашага ўспрымання. Трансфармацыя прывычных нам вобразаў выкрывае сапраўдныя ролі і паказвае, што ёсць чым».

Шырокую урбаністычную тэматыку аўтар трактуе праз прызму асобы і яе месцазнаходжння ў струтуры будынкаў ды камунікаый горада, узаемаўплыву ды заўважнага/незаўважнага ўмяшальніцтва ва ўспрыманне будзенасці простых штодзеных рытуалаў і звыклага руху жыцця.

Настасся Ганчарова: «У той час, як адукаваныя галовы дасягаюць узгадненняў і законаў аб правах і свабодах, доблесці і гонары, метад схаванага або відавочнага псіхалагічнага ціску з'яўляецца самым верным спосабам ўздзеяння на адзінкавую чалавечую сутнасць».

Выстаўленыя да паказу боль і жах не павінны быць упрынятымі проста і натуральна, ўмяшальніцтва ў чалавечую прыроду не афішуецца і застаецца камерным, бачным толькі кату і яго ахвяры. Як успрыме глядач вылік мастачкі быць шчырым – вакол, зусім побач адбываецца гвалт над чалавечай свядомасцю. Ці варта заставацца амбівалентным?

Куратар праекта Наталля Гарачая.

Праект будзе адкрыты для агляду да 4 ліпеня.

Запрашаем!

Уваход вольны

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Replika» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.