Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Дарога Мужнасці... Дарога дамоў

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка

"Дарога Мужнасці... Дарога дамоў". Менавіта пад такой назвай адкрыта новая выстава ў Віцебскім абласным краязнаўчым музее . Яна прысвечана сусветна вядомаму пісьменніку, земляку В. Быкаву і прымеркавана да яго 90-гадовага юбілею.

Імя В. Быкава добра вядома і ў Беларусі, і далёка за яе межамі. Яго творы перакладзены на 50 моў свету. На працягу больш чым трыццаці гадоў цэнтральнае месца ў творчасці пісьменніка займала ваенная тэма, а дакладней - тэма чалавека на вайне. Героі на старонках твораў Васіля Уладзіміравіча заўсёды застаюцца салдатамі - мужнымі, суворымі, сумленнымі салдатамі Вялікай Айчыннай вайны.

Вы маеце выключную магчымасць убачыць асабістыя рэчы пісьменніка і яго бацькоў, рэдкія выданні кніг з аўтографам аўтара, унікальныя рукапісныя чарнавыя заметкі да твораў, дзённікавыя шаржы, мастацкія інсталяцыі; пачуць жывы голас пісьменніка, паглядзець фрагменты кінастужкі М. Пташука "Знак бяды"(1986 г.). На выставе прадстаўлена больш за 100 экспанатаў, якія знаёмяць з малавядомымі старонкамі жыцця і творчага пошуку гэтага майстра слова. Таксама ўпершыню экспануецца больш за 25 арыгінальных лістоў В. Быкава з фронту да родных (1944-1946 гг.), дзе скрозь радкі яшчэ чуюцца выбухі вайны...

Лёс пісьменніка вядомы кожнаму яшчэ са школьных гадоў, але ж на выставе можна пабачыць творцу перш за ўсё як чалавека, якім яго ведалі блізкія. І безумоўна, што шляхі Васіля Уладзіміравіча заўсёды вялі дамоў!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы