3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Краявіды зямлі беларускай: творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — ср.: c 09:45 до 17:30; чт.: c 09:45 до 20:30; пт. — сб.: c 09:45 до 17:30; вс.: выходной
Жанр Живопись

29 мая 2014 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на вернісаж трэцяй выставы мастацкага праекта “Краявіды зямлі беларускай: творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў”, у рамках якога ўжо двойчы, у 2012 і 2013 гадах, аматары жывапісу і прыхільнікі беларускай культуры мелі магчымасць убачыць жывапісныя палотны, што зберагаюцца ў прыватных калекцыях.

Будуць прадстаўлены выдатныя работы прызнаных майстроў беларускага жывапісу 2-й паловы ХХ стагоддзя. Куратар праекта Аляксандр Радаеў лічыць, што традыцыйны, на першы погляд зусім просты, падыход да экспанавання мастацкіх работ дазваляе яскрава выявіць значнасць творчай спадчыны мастакоў, для якіх Беларусь была альбо стала родным домам.

Барыс Аракчэеў, Мікалай Дучыц, Гаўрыла Вашчанка, Валяр'яна Жолтак, Сяргей Каткоў, Аляксандр Казлоўскі, Антон Каржанеўскі, Пётр Крохалеў, Вячаслаў Кубараў, Раіса Кудрэвіч, Альгерд Малішэўскі, Валянцін Савіцкі, Уладзімір Сакалоў, Іван Стасевіч, Biталь Цвiрка, Анатоль Шыбнёў – вось імёны жывапісцаў, работы якіх прапануе Вашай увазе гэтая экспазіцыя.

Завітайце ў Купалаў дом , каб убачыць творы знаёмых і любімых мастакоў альбо каб упершыню пазнаёміцца з цікавай старонкай гісторыі беларускага мастацтва, і, магчыма, гэтая камерная выстава стане для Вас прыемным адкрыццём.

Наведаць выставу “Краявіды зямлі беларускай” можна да 16 чэрвеня 2014 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску, які месціцца ў маляўнічым парку, што носіць імя Песняра. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Краявіды зямлі беларускай: творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.