3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Па ціхай вадзе

Мероприятие уже прошло

Время работы будни: с 10.00 - 20.00, суббота и воскресенье: с 10.00 - 19.00
Жанр Живопись

Выстаўка жывапісу Сямёна Дамарада “Па ціхай вадзе” 

Кожны мастак бачыць свет па асобнаму, адсюль разнастайнасць стыляў і тэхнік, бо яны падкрэсліваюць уласны позірк аўтара на рэчаіснасць. Такім чынам, мы як быццам глядзім яго вачыма, разумеем яго, становімся бліжэй. 

Пейзаж – асноўны і любімы жанр у якім працуе майстра Сямён Дамарад. Жывапіс творцы лірычны і тонкі, з ноткай светлага суму, колеры прыглушаныя, бліжэй да натуральных. Не аднойчы мастацтвазнаўцамі адзначалася, што працы мастака можна параўнаць з паэзіяй. І сапраўды, разглядая яго палотны ў думках узнікаюць строкі з некаторых вершаў, успамінамі вяртаешся ў родныя мястэчкі дзе прайшло дзяцінства.

Будучы манументалістам па адукацыі Сямён Дамарад аддае перавагу вялікім фарматам, а гэта ў сваю чаргу яшчэ больш раскрывае ідэю твора. Адкідаючы ўсё лішняе, мастак засяроджвае ўвагу на канкрэтным моманце. Простыя на першы погляд краявіды вельмі эмацыянальна напоўнены, нясуць запал добрага настрою і энергетыкі, рамантычны спакой і летуценнасць. Палотны “Погляд у восень”, “Хутар у леса”, “Майскі дождж” з неабшарнымі прасторамі палёу і лугоў, чысцінёй блакітнага неба дазваляюць адчуць сапраўднае яднанне з прыродай.

Часта мастака прывабліваюць пераходныя станы прыроды: калі сыходзіць апошні снег і з’яўляецца першая зеляніна, калі вечарэе, ці толькі ўзыходзіць раніцай сонейка. Вада, у залежнасці ад часу года, так сама бывае рознай. На палотнах Сямёна Дамарада яна ціхая, марудлівая, нібы жывая субстанцыя, да якой мастак адносіцца з вялікім піетэтам. Найпрыгажэйшыя месцы Беларусі сталі натхненнем для творцы: гэта і люстэрка ракі Віліі ў якое глядзіць неба, і цёплая, бархатная паверхня Беразіны з стромкімі берагамі, і чароўнае, глыбокае возера Мястра, што на Мядзельшчыне. Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі живапісу «Па ціхай вадзе» Сямёна Дамарада 20 мая 2014 года а 18.00 у «Галерэі Мастацтва» 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Па ціхай вадзе» в Минске, место проведения выставки  - «Мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.