3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Будзь ЯК

Мероприятие уже прошло

Время работы c 10:00 до 24.00 (до 24 мая)
Жанр Тематическая выставка

8 мая 2014 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Будзь ЯК”, якая прапаноўвае новы погляд на вобраз Янкі Купалы – прадстаўніка эліты беларускага грамадства, якога можна назваць адной з першых медыйных асобаў Беларусі.

У аснове праекта – фатаграфіі і мемарыяльныя рэчы паэта з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Гэта своеасаблівая хроніка захоўвае аблічча творцы, які, згодна з успамінамі сучаснікаў, заўсёды вылучаўся элегантнасцю і стылем.

Гады маладосці Янкі Купалы прыпадаюць на пачатак ХХ ст. – эпоха мадэрна ў мастацтве, а ў мужчынскай модзе – эпоха лонданскіх краўцоў. У мужчынскім адзенні ў Еўропе і ў Расійскай імперыі пераважаў англійскі стыль.

Рафінаваную элегантнасць belle époque перакрэсліла Першая сусветная вайна. Аблічча Янкі Купалы, паэта ў пагонах, захоўваюць фатаграфіі, зробленыя пад час службы ў 16-м дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін.

Ваенная форма ўплывала на паўсядзённае адзенне, але выпрабаванне вайной і пралетарскай модай вытрымаў класічны гарнітур, які пераважаў у гардэробе Янкі Купалы ў 1920–1940-я гады. У ім знайшлося месца таксама для вышыванай кашулі, тканых на ніту паясоў і гальштука, якія ён арганічна спалучаў са звычайным касцюмам. Гэтым Янка Купала – першы народны паэт Беларусі, акадэмік, дэпутат, уплывовая асоба культурнага і грамадскага жыцця – падтрымлівае захаванне традыцыйнай народнай вопраткі, што стала адным з маркераў нацыянальнай ідэнтычнасці ва ўмовах выспявання і станаўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці.

Запрашаем з 8 па 27 мая наведаць выстаўку “Будзь ЯК”, каб пераканацца, што зграбная постаць і гатовы да ўсмешкі зычлівы твар Янкі Купалы гарманічна суладныя з прыгажосцю яго паэтычных радкоў, і што варта “быць як Янка Купала” ў пошуку сябе, свайго стылю.

Уваход: 30 000 руб.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Будзь ЯК» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.