Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Алімпійская Беларусь

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Тематическая выставка

8 мая 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца інтэрактыўная выстава, прысвечаная алімпійскай гісторыі Беларусі. На адкрыцці будзе прысутнічаць Парамыгіна Святлана Вячаславаўна, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года у Лілехамеры.

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, якія ілюструюць дасягненні беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях за апошнія 20 гадоў - з часу афіцыйнага ўдзелу ў Алімпіядах Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Аснову выставы складаюць асабістыя прадметы беларускіх спартсменаў, у тым ліку сярэбранага прызёра Алімпіяды 1994 года ў Лілехамеры Святланы Парамыгінай, трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай, хакеіста Руслана Салея і іншых выдатных спартсменаў, а таксама матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь - калекцый фалерыстыкі, філатэліі і інш, фотаматэрыялы з архіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, Міжнароднага Алімпійскага камітэта.

Наведвальнікі могуць убачыць прадметы і фатаграфіі герояў Алімпіяд, зноў перажыць моманты трыумфу беларускіх алімпійцаў дзякуючы відэахронікам спаборніцтваў. Усе жадаючыя стануць удзельнікамі віртуальных спартыўных спаборніцтваў, пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця кампутарных спартыўных відэагульняў, якiя ствараюцца з 1992 года па ліцэнзіі Міжнароднага Алімпійскага камітэта.

Выстава праходзіць пры ўдзеле кампаніі Japan Tobacco International ў Рэспубліцы Беларусь і тэхнічнай падтрымцы кампаніі EPSON. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы