3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Рэчы паміж жыццём і смерцю

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 11.00 до 19.00
Жанр Тематическая выставка

Міжнародны праект – выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” з Музея Арміі (Стакгольм, Швецыя) у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працягвае работу да 14 верасня. 

Гэта вялікі беларуска-шведскі праект тэрмінам у год, які мае на мэце ахапіць як мага болей зацікаўленых гледачоў і прадэманстраваць выставу ў буйнейшых гарадах краіны. Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” складаецца з тысячы дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Перавярніце салдата дагары нагамі і акурат убачыце гэтыя рэчы, бо яны выпадуць з яго кішэняў. Фотаздымкі родных, лыжкі, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты, лекі, вайсковы рыштунак самых розных краін і войнаў ХХ ст. Але гэта адны і тыя ж рэчы. Амерыканцы, немцы, рускія, японцы маюць адны і тыя ж патрэбы. Гэтыя рэчы сімвалізуюць розніцу паміж жыццём і смерцю, а таксама тое, што і на вайне ёсць будні, падчас якіх салдат гатуе, бавіць час, сумуе, жартуе, мыецца, паліць. Чалавек застаецца чалавекам.

Выстава распавядае пра паўсядзённае жыцце падчас войнаў, носіць апалітычны і гуманістычны характар. Яна падрыхтавана Музеем Арміі ў Стакгольме ў супрацоўніцтве з вядомым калекцыянерам Турб’ёрнам Ленскугам, які сабраў і адабраў для паказу ўсе экспанаты.

Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” прэзентавалася ў Швецыі ў 2010 г., яна ўзнагароджана Залатой прэміяй і названа самай эстэтычнай выставай года. Выстава пабывала ў Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы. У 2014 г. настаў час Беларусі, і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь рады прадставіць беларускай грамадскасці гэты годны міжнародны праект.

Выстава ўжо з поспехам распачала экспанаванне ў Гродне з красавіка 2014 г. З сярэдзіны ліпеня да верасня “Рэчы паміж жыццём і смерцю” будуць прадстаўлены ў Мінску, пазней ініцыятыву экспанавання перахопіць Гомель, Магілёў і Брэст.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Рэчы паміж жыццём і смерцю» в Гродно, место проведения выставки  - «Историко-археологический музей (Новый Замок)».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.