3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўна-дыскусійны праект «Offside»

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00, сб. — вс.: c 12:00 до 22:00

Спорт сёння з’яўляецца важным складнікам нашага штодзённага жыцця (незалежна ад таго, хочам мы гэтага ці не) — і як спецыфічная цялесная практыка, і як адзін з кампанентаў сучаснай візуальнай культуры. На першы погляд, спорт — ідэалагічна нейтральная з’ява, і тым не менш ён убудаваны ў палітычныя, эканамічныя, гендэрныя, культурныя стасункі, у грамадскія практыкі і інстытуты. 

Гісторык спорту Ален Гутман, аналізуючы гэтую з’яву ў заходнееўрапейскім кантэксце, адзначае, што спорт знаходзіцца пад уплывам татальнай камерцыялізацыі, і называе яго «скажонай капіталізмам формай гульні». У (пост)аўтарытарных сістэмах даследчыкі адзначаюць, у першую чаргу, ідэалагічную функцыю спорту. Спорт разглядаецца як філасофія, пэўны спосаб камунікацыі, прастора калектыўнага перажывання ці форма сацыялізацыі. 

Пэўнай зонай рэфлексіі становіцца спорт і для мастакоў, якія — свядома ці не — звяртаюцца да ягоных тэмаў, атрыбутаў, мовы альбо да яго крытыкі. Тым больш што ў мастацкім полі сёння адбываюцца падобныя з сучасным спортам структурныя змены. Мастацкія практыкі канцэнтруюцца вакол мегападзей (біеналізацыя), адбываецца іх камерцыялізацыя і рацыянальная фармалізацыя (фармаванне жорсткіх правілаў). 

Якое месца спорт займае ў культурнай прасторы Беларусі — у мастацкіх, ідэалагічных і ўрбаністычных вымярэннях? Як спартыўныя «мегападзеі» трансфармуюць эканоміку горада, яго інфраструктуру і штодзённыя практыкі грамадзян? Ці з’яўляецца спорт формай эксплуатацыі і дысцыпліны цела? Ці можа энергія калектыўнага перажывання выкарыстоўвацца па-за ідэалагічнымі мэтамі? У межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE» мастакі закранаюць розныя аспекты спорту. Антон Сарокін і Аляксей Навумчык, Сяргей Гудзілін звяртаюцца да тэмы рэструктурызацыі гарадской прасторы падчас вялікіх спартыўных падзей. 

Выкарыстоўваючы формы розных спартыўных практык, арт-група «Булён» (Грузія) крытыкуе сучасныя рэлігійныя інстытуцыі і бюракратычную сістэму еўрапейскіх інстытуцый, а Юра Шуст кажа пра амбівалентнасць механізмаў працы ўлады. Міхаіл Гулін іранічна абыгрывае камерцыялізацыю спорту. Для Антаніны Слабодчыкавай, Аляксея Лунёва, Паўліны Вітушчанка, Валянціны Кісялёвай спартыўная мова і атрыбутыка становяцца спосабам звароту да ўласнага цялеснага і эмацыйнага досведу. Праз метафару спорту як свята Максім Тымінько праблематызуе ўзаемадачыненні калектыўнага і індывідуальнага досведу. 

У межах праекта адбудзецца шэраг мерапрыемстваў: лекцыі Бэна Коўпа і Міадрага Куча пра капіталізацыю спорту, Аляксея Братачкіна — пра нацыяналізм і спорт, Таццяны Шчурко — пра гендэр і спорт; паказ фільма «Строгі юнак» (рэж. М. Роом) і ягонае абмеркаванне разам з Аленай Тоўсцік. Міхаіл Гулін выступіць каментатарам фінальнага матча Лігі УЕФА. Пройдзе таксама дыскусія, прысвечаная зменам гарадскога асяроддзя з прычыны спартыўных «мегападзей» (мадэратар Вольга Шпарага). 

Мастакі: Паўліна Вітушчанка, Сяргей Гудзілін, Міхаіл Гулін, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Аляксей Навумчык, Антон Сарокін, Антаніна Слабодчыкава, Максім Тымінько, Юра Шуст, арт-група «Булён» (Грузія). 

Куратарская група: Таня Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Валянціна Кісялёва, Інга Ліндарэнка. 

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўна-дыскусійны праект «Offside»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.