3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Творчасць.by

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вт.: выходной, ср. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Декоративно-прикладное искусство

25 красавіка 2014 года ў 16.30 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё выставы "Творчасць.by", на якой будуць прадстаўлены лепшыя творы студэнтаў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, створаныя за апошнія дзесяць гадоў. 

Экспазіцыя выставы пабудавана такім чынам, каб найбольш яскрава прадэманстраваць кірункі творчай дзейнасці студэнтаў праз разнастайнасць тэм, вобразаў, матэрыялаў і творчых прыёмаў. Выстава прэзентуе кераміку і саломапляценне, лямцаванне і ткацтва, выцінанку і роспіс, габелен і батык. Адметнай рысай выканання твораў у гэтых відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца арыентацыя аўтараў на тэхнікі і прыёмы традыцыйнага рамяства, дасягненне значных вынікаў у сферы тэхналогіі. 

Непарыўная пераемнасць традыцый – галоўны арыенцір творчага развіцця кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зварот да дасягненняў нацыянальнай культуры ў першую чаргу заснаваны на імкненні захаваць нашу спадчыну, якая складае духоўную аснову грамадства. У той жа час народнае мастацтва ўспрымаецца выкладчыкамі і студэнтамі не застылай у часе данасцю, а жывымі і таму зменлівымі вобразамі, у якіх увасабляюцца пачуцці, настроі, адлюстроўваецца характар нашага часу і эпохі. 

Выкладчыкі кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падтрымліваюць студэнтаў у іх імкненні да творчасці, дапамагаюць знайсці сябе ў сучаснай мастацкай прасторы, сфарміраваць уласны аўтарскі стыль. За час свайго існавання кафедра выхавала шэраг таленавітых мастакоў, сярод якіх стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэаты рэспубліканскіхі міжнародных выставачных праектаў, пленэраў. Многія выпускнікі сталі сябрамі Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў. 

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Творчасць.by» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.